***
Сэрца пакінь для мяне,
Пакуль яно не астыла.
Ты мне заўжды будзеш міла,
Бо я кахаю цябе.
Вось і паўстаў рубікон,
Рака пад ільдом застыла,
Востраў кахання вадою змыла.
Ведаць хачу: што такое сямейны прыгон?
Каханне і здрада – сяброўкі заўжды,
Было і сышло – такой жа бяды!
Мне таму нізкі паклон.
Ад мяне на зямлі не застанецца следу?
Вер! Я калісьці вярнуся, прыеду.
Ружы пунсовай прыгожы бутон.
***
Восень скідае сукню дзяўчыны-вясны.
Пасля марозу лісце сцелецца ціха да долу,
Быццам наведвае вечну стадолу.
Гэтак жа ў маладосці распраналіся й мы.
Ранак святочны, вечар маркотны.
Ты не цурайся сказаных слоў,
Давай жа прыдбаем агульных высноў
Без суму, хоць час наш самотны.
Нешта прыходзіць лепш, чым было.
Восенню пах ачмурэлы грыбніцы,
Як улетку пахлі суніцы.
Ніколі не скончыцца наш з табою раман,
І не лічы, што ўсё гэта зман,
Не можа тое ніколі спыніцца.
***
Як колісь мяжа на полі,
Так зараз мяжа ў мяне на душы.
Сябра, дзе праўда, а дзе хлусня, мне скажы,
І дзе нам шукаць тае лепшае долі?
Сонца свеціць, ці дождж ідзе –
Гэта з’ява прыроды такая.
Твару старэчага радасць жывая –
Жыццё маё ў дзён чарадзе.
Месяца серп на небе вісіць.
Сябе я пытаю шматкроць, як мне быць?
Наўкол сутурэнні без выхаду.
Шнары на сэрцы,
І думак – з калоду.
Уночы схамянуся ў паняверцы.
***
Каса смерці ніколі не тупіцца,
Слёзы дзіцяці яе не кранаюць.
Ведзьмы пахуча-смяротныя зёлкі вараць,
Вечна пачвары ад веку рупяцца.
Зорка біскучая падае долу,
Вецер шалёны зрывае дахі
І нагнятае на людства жахі,
Настала бяда – адпакутуеш уволю.
Усё суразмерна пад сонечным небам.
Ад ліхалецця не ўратуешся бегам –
Гэта прыроды закон.
Кнот свечкі дагарыць да тла,
Не намі пісаны той канон.
З жалобным звонам наступае немата.
***
Мінаюць дні, гады, стагоддзі,
Харон заўжды пакутуе ад працы.
Спакою хоць хвіліну… Дзе ёй узяцца.
У дзяўчыны сокам наліліся грудзі.
Каня вечна просіць вады,
Ды не верце, што ёй яе мала,
То каханне птушку апанавала.
Не адна яна млее ад гэтай бяды.
Людзі праўды шукаюць, знаходзяць вэрхал бяды.
Зелянеюць увесну груды,
Сумна бывае парой ні з таго, ні з сяго.
Не злічоны маршчыны твару твайго,
Не сумуй! Усё ад Бога!
Не простая наша дарога.
***
Жанчына – сяброўка ўночы,
І днём я яе не адрынаю.
Час мінае. Калісь успамінаю,
Як цалаваў яе вочы.
Не! Гэта не мроі аб будучым,
А ўспамін, як нешта было,
Ды, як крыга па рэчцы, сплыло.
Ды што гаварыць аб тым.
Я сябе мрою ў рэчышчы тым.
Камусьці смярдзіць, а мне пахне палын,
Ён кажа пра шчырасць мінулых былін.
Не трэба цярушыць былым успамін,
Там толькі сузор’і над намі.
І з простага люду хтось будзе панамі.
***
Недзе на пустках маёй беларускай зямлі,
На беразе шумнага Нёмна,
Гляжу я на воды яго прыемна
І хачу, каб яны з сабой мяне ўзялі.
Ад яснага ранку і хмурага вечара,
Ад шчырый усмешкі і суму душы
Толькі лампадку заўчасна сваю не тушы,
Будзе твая і са смерцю сустрэча.
Ты азірніся: ці добра, ці кепска –
То па жыцці твой палёт.
Хутка згарае сухая трэска.
Апошнія гукі ўзнёслыя ў хоры.
Лье навальніца, мокне намёт.
Весела пташка шчабеча ў прасторы.
***
Выказванне абглыдана ўшчэнт:
“Калі мы былі маладымі”.
Ды што тут казаць, сталі старымі,
Але кахання ловім імпэт.
Усцілаюць хмары неба, як заўжды,
Алень крычыць ва ўсё горла, бо кахання хоча.
Раз’юшаны пагляд, крывёй налітыя вочы.
Жыцця бясконцыя міражы.
Мінае радасць і прыходзіць гора,
Трымцяць далёкія агні.
Ты не цурайся старадаўняга ўзору.
Вартасць пазнаецца з часам.
Разважна йдзі па зямлі,
З каханнем ты сустрэнешся сам насам.

