Home
Культура

ВЯРТАННЕ ДА ВЫТОКАЎ

ВЯРТАННЕ ДА ВЫТОКАЎ

У рамках тыдня традыцыйнай культуры “Ад даўніны да нашых дзён” адбылося свята “Пакроўскі кірмаш”, якое правялі ў аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры. Садавіна, агародніна, збожавыя культуры, усё, што ўрадзіла зямелька – плён працы чалавека, які прагне дабрабыту для сваёй сям’і. Пра гэта вялі размову на “кірмашы” адкрытага паседжання аматарскага аб’яднання “Вытокі”. Усіх уразіла і натхніла майстар па нарыхтоўцы карысных перакусаў Алена Расціславаўна Іванч, прапанаваўшая дэгустацыю сваіх кулінарных шэдэўраў.

Выстаўка дэкаратыўна – прыкладнога мастацтва майстроў і ўдзельнікаў аматарскіх аб’яднанняў  “Вобразы роднай зямлі” гасцінна прымала як дарослых так і дзяцей. На пачэсным месцы экспазіцыі – белаўзорыстыя ручнікі, выцінанкі, вырабы з саломы – элементы НКС Беларусі.

Захаванне пераемнасці культурных традыцый адбываецца праз займальныя майстар – класы па народных рамёствах – гэта эмоцыі ад творчай працы і сувенір на памяць, які пры жаданні можна паўтарыць.

ТК “Культура Лідчыны”.

Previous article Тыдзень традыцыйнай культуры на Лідчыне
Next article ПА ШЛЯХУ ТВОРЧАСЦІ ДА ПОСПЕХУ

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

Каст 9th, 202526
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

ліп 31st, 202016
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202516
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

Верас 27th, 202415