Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
7 цікавых фактаў пра Пінскую дыяцэзію, якая адзначае свой 100-гадовы юбілей

7 цікавых фактаў пра Пінскую дыяцэзію, якая адзначае свой 100-гадовы юбілей

1 лістапада 2025, 12:28 Грамадства 24
7 цікавых фактаў пра Пінскую дыяцэзію, якая адзначае свой 100-гадовы юбілей

24 кастрычніка распачаліся галоўныя ўрачыстасці, прымеркаваных да 100-годдзя Пінскай дыяцэзіі, у якіх прыняў удзел спецыяльны пасланнік Папы Льва XIV кардынал Клаўдыё Гуджэроці, Прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Касцёлаў. З гэтай нагоды прадстаўляем 7 цікавых фактаў пра Пінскую дыяцэзію, якія дапамогуць яшчэ бліжэй пазнаёміцца з ёй.

  1. Пінская дыяцэзія – самая вялікая па плошчы сярод дыяцэзій Беларусі – 72700 км2(уключае тэрыторыі Берасцейскай і Гомельскай абласцей) і самая нешматлікая па колькасці католікаў – 50115 чалавек (статыстыка за 2013 г.).
  2. На тэрыторыі Пінскай дыяцэзіі знаходзіцца, бадай, самая старажытная у Беларусі каталіцкая святыня, якая захавалася амаль у першапачатковым выглядзе, – гэта касцёл Найсвяцейшай Тройцы ў вёсцы Ішкалдзь Баранавіцкага раёна (1472 г.)
  3. Пінскую дыяцэзію стварыў папа Пій XI булай Vixdum Poloniae unitas 28 кастрычніка 1925 года, вылучыўшы яе з тэрыторый, якія належалі да Магілёўскай мітраполіі. Новая дыяцэзія знаходзілася ў межах Віленскай мітраполіі і першапачаткова складалася з 15 дэканатаў.
  4. Адметна, што Папа Пій XI да выдання гэтай булы быў Апостальскім нунцыем у Польскай Рэспубліцы з 1919 па 1921 год і добра ведаў тэрыторыю будучай дыяцэзіі. Ён не пакінуў свайго месца служэння нават падчас баявых дзеянняў з пачаткам савецка-польскай вайны.
  5. Першым біскупам новастворанай дыяцэзіі стаў Слуга Божы Зыгмунт Лазінскі (1870-1932), які, па ўспамінах сучаснікаў, клапаціўся аб даручанай касцельнай адзінцы “ажно да слёз”, – быў вялікім пастырам.

Адметна, што сёння ва ўсіх касцёлах Пінскай дыяцэзіі днём асаблівай малітвы да Бога праз заступніцтва Слугі Божага Зыгмунта Лазінскага і днём малітваў аб яго беатыфікацыі з’яўляецца 26-ты дзень кожнага месяца (дзень яго адыходу ў вечнасць).

У розныя гады функцыю адміністравання дыяцэзіі выконвалі біскуп Казімір Букраба, ксёндз інфулат Вацлаў Пянткоўскі, кардынал Казімір Свёнтак, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, біскуп Антоній Дзям’янка.

  1. Сумны факт: падчас Другой сусветнай вайны дыяцэзія страціла чацвёртую частку сваіх святароў. Былі забітыя 50 душпастыраў, у тым ліку дабраслаўлёны Мечыслаў Багаткевіч (месца яго асаблівага ўшанавання – касцёл у Лунінцы).
  2. Нябеснымі апекунамі Пінскай дыяцэзіі з’яўляюцца святы Андрэй Баболя – адданы езуіт-прапаведнік, які загінуў пакутніцкай смерцю ў 1657 г. у Янаве Палескім (сёння г. Іванава Берасцейскай вобласці), і Маці Божая Лагішынская, Каралева Палесся.

Пры падрыхтоўцы выкарыстаны архіўныя матэрыялы інтэрнэт-парталаў catholic.by, pinskdiocese.by, часопісаў “Ave Maria”, “Дыялог”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
"Кракаўскія калядныя батлейкі»
Грамадства

"Кракаўскія калядныя батлейкі»

15 лістапада 2018, 00:0416
На дзіцячым «Еўрабачанні» ў Мінску перамагла дзяўчынка з Польшчы
Грамадства

На дзіцячым «Еўрабачанні» ў Мінску перамагла дзяўчынка з Польшчы

26 лістапада 2018, 09:1715
Далучайцеся да нас