Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Згукі Дня беларускага пісьменства ў Лідзе

Згукі Дня беларускага пісьменства ў Лідзе

9 кастрычніка 2025, 19:39 Выданні 18
Згукі Дня беларускага пісьменства ў Лідзе

Край наш вольны, край любімы

Да Дня беларускага пісьменства, якое прайшло ў Лідзе, у выдавецтве “Мастацкая літаратура” выйшла кніга “Край наш вольны, край любімы”. Першая прэзентацыя яе прайшла ў Лідскім гістарычна-мастацкім музеі 7 верасня.

24 верасня ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы прайшло паседжанне лідскага літаб’яднання “Суквецце”. На паседжанні прысутнічалі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Кацярына Адамаўна Серафіновіч і дырэктар Лідамедыякампаніі Павел Івуць. Яны падзякавалі лідскім літаратарам за актыўны ўдзел у мерапрыемствах Дня пісьменства, перадалі кіраўніку значную колькасць асобнікаў літаратурнага зборніка з творамі лідскіх аўтараў. Госці таксама азнаёміліся з альбомам “Лідскі Парнас. 175 партрэтаў лідскіх літаратараў”. Альбом прадставіў Станіслаў Судник, Гэта грунтоўны ілюстраваны зборнік пра літаратуру і літа-ратараў Лідчыны. Унікальны альбом быў выдадзены ўсяго ў 3-ох асобніках у рамках падрыхтоўкі да свята ХХХІІ Дня беларускага пісьменнаства ў Лідзе.

Трэба адзначыць, што Кацярына Адамаўна ўвесь час прамаўляла толькі па-беларуску.

Што тычыцца кнігі “Край наш вольны, край любімы”, то яна выйшла ў серыі “Беларусь літаратурная”. Серыя заснавана ў 2003 годзе. Уклаў лідскі зборнік Віктар Шніп. Выпуск выдання ажыццёўлены па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Пасля некалькіх уступных артыкулаў па гісторыі Лідчыны ў кнізе падаецца агляд лідскага літаратурнага краязнаўства і лідскага літаратурнага жыцця, які зрабіў навуковы супрацоўнік Лідскага гістарычна-мастацкага музея Алесь Хітрун.

“2025 год для старажытнага горада Ліды, які ў 2023 годзе адзначыў 700-годдзе з дня заснавання Лідскага замка, стане знакавым. Прынёманскі край прыняў эстафету – Дня беларускага пісьменства. I нездарма! Гарады, дзе праходзяць фестывалі з такім маштабным размахам, заслугоўваюць увагі. I сапраўды, горад Ліда заслужыў такое свята! Яшчэ ў далёкім 1993 годзе, 32 гады назад, адкрываўся тут помнік беларускаму асветніку, выдатнаму дзеячу культуры эпохі Адраджэння, першадрукару Францішку Скарыну. А Ліда прымае трыццаць другі Дзень беларускага пісьменства! Знакавае супадзенне! 2025 год значны і тым, што сыну заможнага купца з Полацка споў-нілася б 535 гадоў. Ён і сёння, застылы ў бронзе, узмахвае адной рукой, другой трымае кнігу, спакойна, з надзеяй і спадзяваннем у вачах, пазірае на жыхароў і гасцей горада, і прамаўляе: “Бярыце і чытайце!” – гэта так ён нам нясе асвету.

Беларусь – гэта краіна з багатым мінулым. Кожны яе горад ці вёска – адметныя. У многіх населеных пунктах нарадзіліся таленавітыя асобы, дзякуючы якім пра той ці іншы край згадваюць нават і за межамі краіны. Такім чынам пачынаецца вывучэнне гэтай тэрыторыі, праяўляецца цікавасць да гэтага месца. Як адно з адгалінаванняў у краязнаўстве вылучаецца літаратурнае краязнаўства.

Літаратурнае краязнаўства – гэта вельмі шырокае паняцце. У яго ўваходзіць не толькі збіранне літаратурных скарбаў, але і грунтоўнае вывучэнне іх. З літаратурай ідзе побач фальклор, за ім – этнаграфія, а таксама дыялекталогія, затым – тапаніміка і г. д. Гэта значны, трывалы ланцужок і добры кавалак працы для даследчыка.

Мастацкі твор жа можа ўзнікнуць на глебе народнай творчасці. Некаторыя з такіх мастацкіх твораў у міну-лыя гады лічыліся народнымі, ананімнымі. Але ж дзякуючы руплівасці даследчыкаў былі раскрытыя імёны гэтых невядомых аўтараў. У творах прасочваюцца элементы з народнага побыту, разглядаюцца асаблівасці традыцыйнага жыцця – і гэта часам з’яўляецца аздобай у разгортванні той ці іншай дзеі, якая дапамагае пісьменніку бліжэй пазнаёміць чытача з аб’ектам, а таксама адлюстраваць аб’ектыўны, рэальны свет. На гэтыя акалічнасці зверне ў сваю чаргу ўвагу і этнограф.

А няўжо не павінна чытача цікавіць, адкуль пахо-дзіць аўтар, адпаведна, адкуль паходзіць і сам твор, а можа, нават і герой? Чым значная, чым прыкметная тая мясціна, у якой нарадзіўся літаратар? Якая адметнасць гэтай тэрыторыі праявілася ў напісанні твора? У гэтую зацікаўленасць прывядзе ўжо другая навука – тапаніміка.

Сувязі з іншымі навукамі можна прыводзіць і далей. А абагуліць увесь гэты стос гісторыя.

Гісторыя – гэта шэраг падзей, які павінен застацца ў памяці народа. Народ, у сваю чаргу, стане суддзёй, дасць ацэнку пройдзенаму. На тым і гэтым баку стаіць чалавек, які стварае гісторыю. Галоўнае, неабходна вызначыць, у чым заключаецца дзейнасць таго чалавека-творцы. Які шлях пракладзены ім? Якую ролю адыграла напісанае ім у развіцці грамадства?

Не так даўно, калі прыходзілася мне даследаваць жыццё і творчасць Валянціна Таўлая, фонд якога захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва, выпала магчымасць пагутарыць з архівісткай, даследчыцай беларускай літаратуры Ганнай Вячаславаўнай Запартыкай, якая на той час узначальвала гэтую ўстанову. Дык яна зрабіла слушную для мяне папраўку, прамовіла, што Таўлай – гэта не толькі паэт, ён вышэй за паэта. I гэтая загадка мяне прыўзняла таксама. Разгадаць яе мне было за гонар. Адказ ляжыць на паверхні. Жыццё Валянціна Таўлая – гэта хада па лязе нажа. У маладыя гады ён заклікаў народ звацца беларусамі, і было гэта ў той час, калі насельніцтва было ўтаймавана паланізацыяй. За свае ўчынкі-вычыны частку свайго жыцця – маладыя гады – ён быў пазбаўлены волі. Аднойчы, згадваў былы міністр асветы Міхаіл Мінкевіч, калі падчас зняволення ў Гародні ў верасні 1939 года ўсіх палітычных вязняў хацелі расстраляць, дык Таўлай першы сярод іх ганарова ўздымаў галаву і моцна, так, каб усе пачулі, чытаў праз краты верш Уладзіслава Бранеўскага “На смерць рэвалюцыянера”. А калі казаць пра час Вялікай Айчыннай вайны, Таўлай, як і многія, пастаянна рызыкаваў сваім жыццём. Прымаючы ўдзел як сувязны ў дзейнасці партызанскага атрада імя Катоўскага (брыгады імя Дзяржынскага), а затым уваходзячы ў дыверсійную групу “Буравеснік”, па заданні камандавання ён дае згоду “працаваць” на немцаў, разумеючы, што гэтая канспірацыя можа дорага каштаваць. Фашысты, паліцаі маглі б яго закатаваць, расстраляць, калі б толькі даведаліся, хто ён ёсць на самай справе, якіх поглядаў прытрымліваецца. I пры гэтым ён працягвае прыдумваць розныя псеўданімы кшталту Мсцівец, якімі падпісваецца пад творамі ў агітплакаце “Раздавім фашысцкую гадзіну”. I ўсё ж пабачыў краты Валянцін Таўлай і ў Лідзе падчас Вялікай Айчыннай вайны. У гэтым зняво-ленні ён напісаў шэраг пранізлівых вершаў. Адзін з іх – “Сон Гітлера”, які потым знойдзе месца на старонцы агітплаката, што высмейваў фашыстаў і іх паслугачоў.

Барацьба з польскай уладай, з нямецка-фашысцкім рэжымам – чым не подзвіг у імя свайго беларускага народа?! У творах паэт і разгортвае сваю місію на зямлі. У гэтым жа і заключаецца гераізм, які варты таго, каб пра яго помнілі нашчадкі.

У Лідзе дом, у якім жыў Таўлай,- гэта адзіны аб’ект, які звязаны з памяццю пра легендарнага заходнебеларускага паэта і ўцалеў да нашага часу. Ужо 15 гадоў, ён з’яўляецца музеем – аб’ектам менавіта Дзяржаўнай установы – Лідскага гістарычна-мастацкага музея. Няхай ён і невялікі, з камернымі выставачнымі заламі, але ж працуе з падтрымкай дзяржавы. Да 110 – годдзя з дня нараджэння Валянціна Таўлая ў дом паэта былі перададзены матэрыялы з 15 самых розных арганізацый (музеяў, архіваў, бібліятэк), дзе захоўваецца яго эпісталярная спадчына. Супрацоўніцтва, звязанае з перадачай архіўных матэрыялаў, было наладжана ці не ўпершыню. Падзея прайшла маштабна, урачыста, па-дзяржаўнаму.

Адразу паўстаюць пытанні: ці дастаткова ў Беларусі літаратурных музеяў? Ці варта яшчэ ў знак памяці якіх-небудзь асоб адкрыць, заснаваць пісьменніцкія музеі на Гарадзеншчыне? Усё ж, так склалася з часам, наведванне такіх профільных музеяў скарачаецца. Патрэбен пошук навацый, таму музейшчыкі стараюцца ісці ў нагу з гэтым часам, ствараюць анімацыйныя пераўтварэнні, ладзяць тэатралізацыі з выкарыстаннем сучасных тэхналогій. Такая праца праводзіццаз той мэтай, каб прадметы, экспанаты цяпер самі гаварылі за сябе, каб дух таго ці іншага гаспадара лунаў у музейнай прасторы. У народзе кажуць: “Быў час, была эпоха”. Так, менавіта тыя асобы і сталі неўміручымі. Ім ставяць помнікі, у іх гонар назы-ваюць вуліцы, адкрываюць музеі.

На Гарадзешпчыне ёсць літаратурна-краязнаўчы музей у Астрынскай сярэдпяй школе, што ў Шчучынскім раёне. Гэты музей прысвечаны класіку беларускай літаратуры Цётцы – Алаізе Пашкевіч. Там вучні самі праводзяць экскурсіі. Кіруе працай пастаўнік беларускай мовы і літаратуры Ала Сямёнаўна Балобан. Музей мае статус народнага. У вучэбна-педагагічным комплексе “Крупаўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа”, што па Лідчыне, працуе таксама не меней цікавы музей – “Час. Падзеі. Людзі”, у якім сабраны матэрыял нра знакамітага чылійскага вучонага, пашага суайчынніка Ігната Дамейку. Таксама з удзелам вучняў праходзяць экскурсіі, прыязджаюць знакамітыя людзі, цікавяцца гісторыяй земляка. Доўгі час адказваў за гэты музей пастаўпік гісторыі Іван Барысавіч Гівойна. Вядома, што ў Скідзельскім дзяржаўным каледжы ёсць літаратурна-краязнаўчы музей імя Міхася Васілька, кіруе якім Святлана Леанідаўна Сарокіна.

Лідчына – край таленавітых і руплівых. Для краязнаўцы – гэта і непачатыя абсягі работы. Колькі яркіх выхадцаў з гэтай прынёманскай зямлі! Звыш 500 (!) літаратараў тут пакіпулі след у гісторыі. Не лянуйся, даследуй! I кожная асоба неардынарная, адметпая. Міхал Шымялевіч, Уладзіслаў Вярыга, Тэадор Нарбуг – гэта ўжо даволі мінулае пакалепне тых даследчыкаў Лідскага краю. Цяпер прыйшоў час узнаўляць тое, што было імі разгадана. Шмат раскрылі белых плям у гісторыі рэгіянальнай літаратуры Анатоль Кулеш, Аляксандр Жалкоўскі, Мікалай Дзікевіч. Апошпім часам вялізпы пласт лідскай гісторыі паднялі Леапід Лаўрэш, Станіслаў Суднік, Валерый Сліўкін. Не стамляюцца радаваць чытача сваімі зпаходкамі Віктар Кудла, Наталля Анашкевіч. Яны даследуюць усё, што ўваходзіць у паняцце “краязнаўства”. Асобнага, аднаго накірунку ў абсягу зробленага імі не прагледжваецца. Але ўсе яны па магчымасці выдаюць свае кнігі або дзеляцца сваімі зпаходкамі ў краязнаўчым і гістарычна-літаратурным часопісе “Лідскі летапісец” ці ў літаратурна-мастацкім зборніку “Ад лідскіх муроў”. Кожны з гэтых даследчыкаў паглыблепы ў гісторыю сівой мінуўшчыны, якая напоўнена і літаратурнымі цікавосткамі. Напрыклад, я на сябе ўзяў задачу даследаваць шлях і развіццё літаратурнай Лідчыны. I для мяне не важна, якой нацыянальнасці была тая ці іншая асоба, да якой нацыянальнай літаратуры яна адносіцца. Важна тое, што яны былі тут і ў іх біяграфіі адзначаны гэты рэгіёп. Тут былі Япка Купала, Максім Гарэцкі, Карусь Каганец, Алаіза Пашкевіч (Цётка), Канстанцыя Буйло, Васіль Быкаў, Уладзімір Караткевіч, Кандрат Крапіва, Янка Брыль, Анатоль Астрэйка, Віктар Праўдзін… Тут жылі Ніна Тарас, Валянцін Таўлай, Рыгор Шырма… Праз Ліду праязджаў Аляксандр Блок, тут след пакінулі нашчадкі Аляксапдра Пушкіна, тут пахаваны лацінамоўны паэт Міхал Карыцкі, тут жыў польскі пісьменнік Ежы Путрамант, фалькларыст Земавіт Фядэцкі, лічыцца, што адсюль родам друкар Ян Карцан… Усё гэта неабходна сабраць і данесці да масавага чытача.

Не раз узнікала думка, што каб хоць па адным краязнаўцы было на населены пункт, то гісторыя краю аператыўней даследавалася б. Сыходзяць жа людзі, а з імі – цэлы пласт мінулага, неабсяжпая эпоха. А трэба ж паспець…

Ды ўсё ж праца па стварэнні сістэмы мясцовага літаратурнага краязнаўства праводзіцца. У гэтым плане спрыяльна праходзяць канферэнцыі, краязнаўчыя чытанні, турыстычныя экскурсіі. У кожнага праяўляецца свой густ, вызначаюцца свае ўласныя прыярытэты. I тое, і іншае заслугоўвае месца быць. Калі казаць ад сябе, даволі суб’ектыўна, то прызнаюся, што апошнімі гадамі мне спрыяе быць, прысутнічаць ва ўсіх гэтых формах і форумах. У большасці ў публічнай сферы, на канферэнцыях, чытан-нях, з падрыхтаванымі загадзя дакладамі.

2023 год быў насычаны для Ліды. Мы адзначылі 700 гадоў з дня заснавання горада. Галоўнай пярлінай у нас з’яўляецца Лідскі замак. У ім жа (дзве секцыі), а таксама ў Доме Валянціна Таўлая (трэцяя секцыя) і была арганізавана навукова-практычная канферэнцыя “Ліда і Лідскі край у гісторыі Беларусі” сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі. Сабраліся з іншых рэгіёнаў масцітыя даследчыкі, кіраўніцтва раёна прыняло ўдзел. Разам з тым папярэдне былі праведзены раскопкі ў горадзе – і таксама пад кіраўніцтвам НАН Беларусі. Такім чынам завязалася ў нас грунтоўнае супрацоўніцтва. Ужо не першы год у раённай бібліятэцы імя Япкі Купалы ладзяцца “Лідскія чытанні”, у якіх прымаюць удзел не толькі навукоўцы, але і падрастаючая моладзь. Усе матэрыялы потым знаходзяць сваё месца пад адной вокладкай: бібліятэчнымі намаганпямі выходзяць зборнікі. Я ўжо зазначыў вышэй, што дзякуючы рупліваму даследчыку Стані-славу Судніку ў Лідзе з 1997 года выходзіць у свет часопіс “Лідскі летапісец”, якога мы ўжо маем звыш 100 нумароў. Разам з тым рэгіянальная літаратура збірае сваіх аднадумцаў у зборніку “Ад лідскіх муроў”. Дарэчы, з кожным разам выхад чарговага зборніка ўражвае: ён папаўняецца новымі старонкамі, новымі імёнамі. А гэта значыць, што літаратурнае жыццё на Лідчыне пашыраецца. Трэба зазначыць і тое, што раённай бібліятэкай праводзіцца праз год конкурс імя Веры Навіцкай “Дарослыя – дзецям”. I гэта яшчэ адзін момант у развіцці мясцовага літаратурнага руху. На гэты раз тут прымаюць удзел не толькі беларускамоўныя аўтары, але і тыя, хто піша па-руску. Вера Сяргееўна Навіцкая, якая жыла ў Лідзе, была рускамоўнай дзіцячай пісьменніцай. Што тычыцца турыстычных экскурсій, то гэта таксама не выклікае моцных праблем. Наталля Анашкевіч – настаўніца рускай мовы і літаратуры, а таксама даследчыца – разам са сваім класам арганізоўвае разнастайныя падарожжы і вандроўкі па мясцінах, па заводах і фабрыках нашага рэгіёна. Сваімі ўражаннямі Наталля Анашкевіч дзеліцца ў мясцовым і рэспубліканскім друку, а таксама выдае асобныя кнігі.

Што датычыцца мяне, то у свой час я распрацаваў маршруг па вуліцах і аб’ектах горада “сТАУЛеіше” – па адрасах, якія звязаныя з жыццём і творчай дзейнасцю беларускага паэта Валянціна Таўлая.

Нельга абысці ўвагай і адкрыты рэгіянальны фестываль песеннага фальклору памяці Земавіта Фядэцкага “Цёплыя вечары… ды халодныя ранкі…”, які праходзіць у Мажэйкаве і які арганізоўвае аддзел культуры Лідскага райвыканкама.

У школах працуюць музеі, якімі кіруюць звычайна настаўнікі гісторыі. Вучні даследуюць свой край, знаходзяць цікавыя гісторыі пра выдатных асоб Лідчыны. У іх сабраны багаты матэрыял. У Лідскім гістарычна-мастацкім музеі праходзіць раённы фестываль школьных музеяў, падчас якога вучні абараняюць сваю мясцовую даследчыцкую, гістарычную пляцоўку цікавымі аповедамі. Часам яны праводзяць такія даследаванні, што і мы, супрацоўпікі Лідскага музея, зайздросцім такім зпаходкам. Зазначу, што і літаратурны бок таксама імі разглядваецца. Пераможцы атрымліваюць запрашальныя білеты на аб’екты Лідскага музея – у Лідскі замак і Дом Валяпціна Таўлая.

У 2017 годзе майстры мастацкага слова адзначылі 50-годдзе літаратурпай суполкі “Суквецце”, якая і да гэтага часу працягвае сваю дзейнасць. У свой час паэтэса Алеся Бурак перадала мне невялічкую нататку з лідскай газеты “Уперад” за 3 чэрвеня 1967 года, у якой было пазначана, што кіраўніком літаратурнай суполкі прызначаны адказны сакратар газеты Віктар Мікалаевіч Кучынскі. Бясспрэ-чна, лідскія паэты нашмат раней гуртаваліся, абмяркоўвалі пэўныя пытанні. Можам смела сказаць, што літаратары збіраліся, хоць і нерэгулярна, але яшчэ да Вялікай Айчыннай вайны пры рэдакцыі і, хутчэй за ўсё, пры Валянціну Таўлаю. Аднак, без афіцыйнага кіраўніка. Літаратурнай суполцы, значыць, ужо звыш 80 гадоў!

У 2014 годзе, у свой 85-гадовы юбілей, ганаровы грамадзянін Лідскага раёна Аляксандр Каранюк прэзентаваў аўтабіяграфічную кнігу “Сэнс жыцця”. Гэтае выданне – споведзь руплівага старшыні калгаса “Бердаўка”, які сваім жыццём і справамі пакінуў для нашчадкаў адну з яркіх старонак у стваральнай гісторыі Лідчыны савецкага часу. Гэтая кніга – летапіс роду Каранюкоў ад канца XIX стагоддзя да нашых дзён. У ёй аўтар раскрыў лёсы родных, блізкіх, аднавяскоўцаў, а праз іх – лёс заходнебеларускай вёскі на працягу больш, чым стогадовага адрэзку часу. Аўтар імкнуўся згадаць усіх, з кім перасякаліся яго жыццёвыя дарогі, з кім разам ствараў новую Бердаўку. Дарэчы, ужо пры ягоным жыцці ў аграгарадку Бердаўка адна з вуліц была названа ў гонар Аляксандра Каранюка. На жаль, на 92-м годзе жыцця, у 2021-м, Аляксандра Аляксандравіча не стала. У тым жа 2021-м, на 98-м годзе жыцця, пакінуў гэты свет яшчэ адзін яркі прадстаўнік з краязнаўчага руху Лідчыны – Мікалай Мікалаевіч Дзікевіч, які да аношняй хвіліны быў неабыякавым да свайго краю, выдаў дзве кнігі: “Дзітрыкі. Згукі заснуўшай цывілізацыі” (пра сваю родую вёску Дзітрыкі) і “Сялец. Прынёманская рэчаіснасць” (пра вёску Сялец, у якой ён пражыў боль-шую частку свайго жыцця). Абедзве кнігі – узор глыбокіх даследванняў і напісання гісторыі вёскі. У няўрымслівага краязнаўца было яшчэ шмат планаў у краязнаўчай дзейнасці. Ён рыхтаваў трэцюю кнігу – пра вёску Ганчары. Пра ветэранаў-краязнаўцаў я згадаў тут не дзеля прыгожага слоўца. Яны – яскравы прыклад для тых, хто хоча пакінуць важкі след у гісторыі роднага краю, а не сысці ў бяспамяцтва”.

У творчую частку кнігі ўвайшлі творы Уладзіслава Вярыгі, Каруся Каганца, Веры Навіцкай, Цёткі, Гарасіма Праменя, Пятруся Граніта, Якуба Міско, Валянціна Таўлая, Васіля Струменя, Ніны Тарас, Віктара Бачарова, Станіслава Судніка, Віктара Праўдзіна, Леаніда Вінніка, Пятра Макарэвіча, Юрыя Карэйвы, Наталлі Тананушкі, а таксама вершы сяброў Лідскага літаб’яднання “Суквецце”.

У выніку лідская літаратура атрымала прадстаўленне ў дзяржаўным рэспубліканскім выданні. Шкада, што многіх вядомых лідскіх аўтараў не аказалася на старонках зборніка, але гэта ўжо справа ўкладальніка і менскага выдавецтва.

Яраслаў Грынкевіч.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
"Вёска мілая мая"
Культура

"Вёска мілая мая"

26 чэрвеня 2024, 09:0938
Купалле на Лідчыне
Культура

Купалле на Лідчыне

9 ліпеня 2024, 20:2431
Еўрапейскі дзень моў прайшоў незаўважна
Мова

Еўрапейскі дзень моў прайшоў незаўважна

28 верасня 2022, 09:4831
“Вытокі” звярнуліся да гліны
Культура

“Вытокі” звярнуліся да гліны

9 кастрычніка 2024, 21:3630
Далучайцеся да нас