Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Згукі Дня беларускага пісьменства ў Лідзе

Згукі Дня беларускага пісьменства ў Лідзе

3 кастрычніка 2025, 08:10 Выданні 12
Згукі Дня беларускага пісьменства ў Лідзе

Каляндар серыі “Скарбы Лідчыны”. Выпуск № 5

Да ХХХІІ Дня беларускага пісьменства Лідскі гістарычна-мастацкі музей выдаў насценны каляндар на 2026 год у серыі “Скарбы Лідчыны”. Гэта ўжо 5-ты выпуск клендара ўжо знакамітай серыі. Ён прысвечаны беларускаму паэту Валянціну Таўлаю. Не зразумела чаму, але каляндар не быў прадстаўлены сярод іншых выданняў да Дня пісьменства.

Валянцін Таўлай – беларускі паэт, літаратурны крытык, член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1941 г.), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны (сувязны партызанскага атрада імя Р. Катоўскага брыгады імя Ф. Дзяржынскага ў 1942-1944 гг., кіраўнік наваградскай агентурнай спецгрупы “Буравеснік” у студзені-ліпені 1944 г.).

В. Таўлай нарадзіўся 8 лютага 1914 года ў горадзе Баранавічы ў сям’і чыгуначнага рабочага. Пачатковую адукацыю атрымаў у Лідзе, у сярэдняй школе № 1, у 1921-1923 гадах. Падчас вучобы ў Лідзе, ва ўзросце 9 гадоў, Валянцін напісаў свой першы верш. У 1925 годзе вучыўся ў Слонімскай настаўніцкай семінарыі. У 1927-1929 гг. – у Віленскай беларускай гімназіі.

У жніўні 1929 года В. Таўлай быў арыштаваны польскімі ўладамі. Пасля перагляду судовай справы і вызвалення з турмы ў 1930 г. паводле рашэння камсамольскага падполля ён быў пераведзены ў Беларускую ССР. Працаваў інструктарам у Рэчыцкім райкаме камсамолу, у рэдакцыі газеты “Звязда”, вучыўся на вячэрнім аддзяленні літаратурнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. I. Леніна.

У пачатку 1930 гадоў накіраваны ў Заходнюю Беларусь на падпольную работу. У 1934 годзе зноў арыштаваны палякамі і прыгавораны да 8 гадоў зняволення, а пазней да смяротнай кары. Вызвалены з Гарадзенскай турмы Чырвонай Арміяй пасля 17 верасня 1939 года.

Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР Ва-лянцін Паўлавіч працаваў у Лідскай раённай газеце “Уперад” (сёння “Лідская газета”). У гэты час актыўна займаўся творчасцю, рыхтаваў вершы да публікацыі.

Падчас акупацыі Ліды быў арыштаваны немцамі, прызначаны для накіравання ў Асвенцым, але быў выкуплены з турмы (немцы не ведалі добра, каго яны арыштавалі).

Пасля вызвалення Беларусі, у 1945-1947 гадах, Валянцін Паўлавіч працаваў старшым навуковым супрацоўнікам і намеснікам дырэктара Літаратурнага музея Янкі Купалы. Ён стаў адным з першых даследчыкаў творчасці народнага паэта, правёў вялікую працу па зборы яго спадчыны. 18 верасня 1946 г. В. Таўлай разам з дэлегацыяй беларускіх пісьменнікаў прыняў удзел у адкрыцці гарадской бібліятэкі імя Янкі Купалы ў Лідзе.

Памёр В. Таўлай 27 красавіка 1947 г. Пахаваны на Вайсковых могілках у Менску.

Першы зборнік вершаў выйшаў у 1947 годзе, ужо пасля смерці паэта, пад назвай “Выбранае”. У 2010 годзе ў доме, дзе жыў Валянцін Таўлай, адкрылася экспазіцыя Лідскага гістарычна-мастацкага музея.

Паэтычная спадчына Валянціна Таўлая трывала ўвайшла ў скарбонку беларускай літаратуры. Большасць яго твораў напісана ў падполлі і за турэмнымі кратамі. Цыкл “Лукішскія вершы”, створаны Валянцінам Таўлаем у астрозе ў 1935 годзе, стаў хрэстаматыйным.

Для Валянціна Таўлая літаратурная творчасць была сродкам служэння народу. Ён разглядаў мастацкае слова як зброю ў барацьбе за вызваленне Радзімы. У яго вершах адлюстравана вялікая радасць, з якой савецкія людзі распачалі будаўніцтва мірнага жыцця.

Каляндар сфармаваны на аснове экспанатаў Лідскага гістарычна-мастацкага музея.

Яраслаў Грынкевіч.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Тэксты для 13-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Уладзімір Караткевіч. Беларуская песня
Мова

Тэксты для 13-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Уладзімір Караткевіч. Беларуская песня

10 лютага 2020, 21:2816
«Мы маем права маліцца на сваёй мове за свой народ і дзяржаву»
Мова

«Мы маем права маліцца на сваёй мове за свой народ і дзяржаву»

12 лістапада 2019, 14:2515
У Лідзе грэка-католікі адзначылі парафіяльнае свята
Грамадства

У Лідзе грэка-католікі адзначылі парафіяльнае свята

25 верасня 2018, 00:2515
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3415
Далучайцеся да нас