Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
ПАНЯМОННЯ ЖЫВАТВОРНЫЯ КРЫНІЦЫ БРУІЛІ НА ЛІДСКАЙ ЗЯМЛІ

ПАНЯМОННЯ ЖЫВАТВОРНЫЯ КРЫНІЦЫ БРУІЛІ НА ЛІДСКАЙ ЗЯМЛІ

19 верасня 2025, 10:52 Культура 25
ПАНЯМОННЯ ЖЫВАТВОРНЫЯ КРЫНІЦЫ БРУІЛІ НА ЛІДСКАЙ ЗЯМЛІ

Заключныя мерапрыемствы абласнога фестывалю рэгіянальнага фальклору праходзілі на Лідскай зямлі ў рамках Дня беларускага пісьменства.

Свята пачалося з дэманстрацыі “Палатна адзінства”, на якім майстры вобласці адлюстравалі нашы сапраўдныя культурныя брэнды – усё тое, што нас яднае і з’яўляецца нагодай для гонару за наш славуты край.

Гасцей і ўдзельнікаў фестывалю прывітала начальнік упраўлення культуры Гарадзенскага аблвыканкама Клімовіч Алена Віктараўна, якая адзначыла важнасць захавання жыватворных крыніц для маладога пакалення.

На святочнай сцэне – фальклорныя калектывы з песнямі  нашых бабуль, якія адгукаліся ў сэрцы кожнага гледача.

Упершыню ў Лідзе прайшло  СВЯТА КАДРЫЛІ.

Ацмінаўская і Лядкаўская, Грабаўская і Масцішчанская – усё гэта НАШЫ танцы, ад якіх спявае душа, а ногі просяцца ў скокі.

У гасцей свята быў шанц падзівіцца на Котчынскую кадрылю Мастоўскага раёна і Дэмбраўскую  Шчучынскага, якія ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Ну і заслужаныя ўзнагароды.

ТК “Культура Лідчыны”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5920
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0017
Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса
Грамадства

Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса

9 ліпеня 2024, 19:3216
Далучайцеся да нас