Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
ХХХІІ Дзень беларускага пісьменства ў Лідзе

ХХХІІ Дзень беларускага пісьменства ў Лідзе

17 верасня 2025, 19:48 літаратура 22
ХХХІІ Дзень беларускага пісьменства ў Лідзе

У Лідзе прайшла прэзентацыя кніг, выдадзеных да Дня пісьменства

Другі дзень Свята беларускага пісьменства пачаўся ў Лідскім гісторыка-мастацкім музеі з прэзентацыі трох кніг: “Лідскі край: з любоўю і назаўжды”, “Край наш вольны, край любімы”, “З Міхасём і Міхалінкай крочым роднымі сцяжынкамі”. Вядучыя беларускія выдавецтвы “Беларусь”, “Мастацкая літаратура” і Выдавецкі дом “Звязда” выпусцілі іх у свет.

Кнігі расказваюць пра гісторыю і сучаснасць Лідчыны, яе славутасці, пра пісьменнікаў, якія звязаны лёсам з Лідскім краем. Варта адзначыць, што два першыя, названыя вышэй, зборнікі выйшлі пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Над стварэннем кніг працавалі не толькі выдавецтвы, але і лідская каманда.

Кніга “Лідскі край: з любоўю і назаўжды” – выданне накшталт сямейнага альбома, у якім кожны знойдзе блізкае і роднае для сябе. Кніга выйшла на трох мовах: беларускай, рускай і англійскай. Яна можа стаць добрым падарункам беларусам і гасцям з замежжа.

Кніга “Край наш вольны, край любімы” паказала, наколькі багатая Лідчына на таленты – пісьменнікаў, паэтаў, творцаў.

А выданне “З Міхасём і Міхалінкай…” стала цудоўным падарункам для нашых першакласнікаў.

– Яшчэ раз хачу шчыра падзякаваць Прэзідэнту нашай краіны за тую падтрымку і рашэнні, дзякуючы якім наш горад змог стаць цэнтрам значных падзей, – сказаў старшыня Лідскага райвыканкама Аляксандр Вярсоцкі. – Асобная ўдзячнасць таксама губернатару нашай вобласці Юрыю Караеву за падтрымку і ўвагу да тых праектаў, якія сёння дапамагаюць развіваць наш рэгіён і ўзбагачаць яго культурную спадчыну.

Сёння мы бачым вынікі гэтай працы – кнігі, праекты, ініцыятывы, якія сталі здабыткам не толькі нашай вобласці, але і ўсёй краіны. Яны сведчаць пра тое, што Беларусь жыве, развіваецца і ўпэўнена глядзіць у будучыню. Наша агульная справа – захаваць і памножыць усё тое, што ўжо зроблена, перадаць гэтую сілу маладым пакаленням. Няхай слова, культура і вера ў свае сілы вядуць нас далей!

Трэба, аднак, дадаць, што лідскія выданні да Дня беларускага пісьменства: двухтомны 11-ты нумар зборніка “Ад лідскіх муроў”, альбом “Лідскі Парнас. 175 партрэтаў лідскіх літаратараў” і каляндар з серыі “Скарбы Лідчыны” на прэзентацыі прадстаўлены не былі.

Яраслаў Грынкевіч.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5917
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0017
"Кракаўскія калядныя батлейкі»
Грамадства

"Кракаўскія калядныя батлейкі»

15 лістапада 2018, 00:0416
Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса
Грамадства

Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса

9 ліпеня 2024, 19:3215
Далучайцеся да нас