Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Лідзе з’явіліся ўнікальныя арт-лаўкі да Дня беларускага пісьменства

У Лідзе з’явіліся ўнікальныя арт-лаўкі да Дня беларускага пісьменства

15 жніўня 2025, 08:47 Культура 71
У Лідзе з’явіліся ўнікальныя арт-лаўкі да Дня беларускага пісьменства

Горад змяняецца да свята, а на бульвары Гедыміна зараз можна ўбачыць цэлую алею незвычайных арт-лавак, прысвечаных тэме кнігі! Гэта частка конкурсу “Арт-лаўка” сярод мясцовых прадпрыемстваў і арганізацый: кожны ўдзельнік стварыў лаўку, якая стала не проста месцам для адпачынку, а сучасным арт-аб’ектам.

Ужо можна ацаніць працы Лідскага ГУП ЖКГ (там сустракае ўсіх вучоны крумкач), ААТ “Менскі завод колавых цягачоў” (тут запусцілі букросінг – прыносьце і бярыце кнігі!), а лаўка ад ААТ “Лакафарба” цешыць арыгінальнасцю і вытанчанасцю. Лідскі гісторыка-мастацкі музей таксама прымае ўдзел у раённым конкурсе на “Лепшую арт-лаўку”.

Жыхары горада ўжо актыўна робяць тут селфі і адпачываюць з кнігай!

І гэта толькі пачатак: алея будзе папаўняцца новымі арт-лаўкамі кожны тыдзень – ужо заявіліся 27 прадпрыемстваў і арганізацый! Калі яшчэ не былі – абавязкова прагуляйцеся па бульвары Гедыміна і натхніцеся атмасферай творчасці і кнігі.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5416
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0314
Далучайцеся да нас