Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Ліда рыхтуецца да ХХХII Дня беларускага пісьменства

Ліда рыхтуецца да ХХХII Дня беларускага пісьменства

15 жніўня 2025, 09:22 Культура, літаратура, Мова 49
Ліда рыхтуецца да ХХХII Дня беларускага пісьменства

6 і 7 верасня Ліда стане цэнтрам культурнага жыцця краіны – тут пройдзе Дзень беларускага пісьменства, і сёлета ён будзе не толькі літаратурным, але і турыстычным!

Што чакае гасцей:

– Маштабная выстава турыстычных магчымасцяў рэгіёна і ўсёй Беларусі

– Прэзентацыі агра- і экасядзіб, дэгустацыі мясцовых прадуктаў, сувеніры

– Бясплатныя аглядныя экскурсіі па цэнтры Ліды

– Інтэрактыўныя майстар-класы і культурныя актыўнасці

Лідскі замак – у цэнтры ўвагі, побач з ім з’явіцца арт-аб’ект «Верабейка» на гранітнай кнізе. Чытанне твора Валянціна Таўлая будзе даступнае нават людзям з парушэннямі зроку.

Наведвальнасць галоўнай славутасці рэгіёна сёлета вырасла на траціну! Больш за 82 тысяч гасцей ужо пабывалі тут з пачатку года. І гэта толькі пачатак – замак чакае вас з анімацыйнымі праграмамі, фэстамі і праектам “Замкавы гасцінец” на вуліцы Замкавай.

Па выходных – канцэртныя выступы харавых, эстрадных і харэаграфічных калектываў.

Новы турыстычны маршрут “Месцы сілы Лідчыны” ўжо прэзентаваны – адкрыйце для сябе магію роднага краю!

Ліда рыхтуецца да свята, якое аб’яднае слова, культуру і вандроўкі.

Сярод галоўных тэм, якім будзе прысвечана свята:

– 80-я гадавіна Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне;

– 500-годдзе з моманту выдання першай кнігі на беларускай зямлі, славутага “Апостала” Францішка Скарыны;

– Рэспубліканскі Год добраўпарадкавання;

– Круглыя даты з дня нараджэння выдатных дзеячаў беларускай літаратуры.

Жыхароў і гасцей Ліды і Лідскага раёна чакае насычаная праграма культурных і дзелавых мерапрыемстваў.

Ключавыя падзеі – афіцыйнае адкрыццё свята, узнагароджанне лаўрэатаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі і “Лідскія чытанні” – адбудуцца 6 верасня.

У рамках Дня беларускага пісьменства Мінінфарм традыцыйна арганізуе Фестываль кнігі і прэсы, дзе будзе прадстаўлена 7 тэматычных павільёнаў, навінкі літаратуры, сустрэчы з аўтарамі, выставы і інтэрактыўныя пля-цоўкі.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0026
З Ражством праваслаўных вернікаў!
Грамадства

З Ражством праваслаўных вернікаў!

7 студзеня 2020, 18:2224
Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым
Навіны

Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым

20 верасня 2018, 09:0923
Зміцер Захарэвіч. ЗІМОВАЯ  ГРАФІКА
літаратура

Зміцер Захарэвіч. ЗІМОВАЯ ГРАФІКА

29 студзеня 2026, 22:5021
Далучайцеся да нас