Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Ініцыятыва Made for Germany плануе вялікія інвестыцыі

Навіны Германіі. Ініцыятыва Made for Germany плануе вялікія інвестыцыі

26 ліпеня 2025, 10:03 У свеце 16
Навіны Германіі. Ініцыятыва Made for Germany плануе вялікія інвестыцыі

Альянс з больш за 60 кампаній прадставіў у Ведамстве федэральнага канцлера шматмільярдныя планы па развіцці Германі як месцы для вядзення бізнэсу

Буйныя нямецкія кампаніі маюць намер павялічыць статус Германіі як месца для вядзення бізнэсу за кошт шматмільярдных інвестыцый. Перад сустрэчай канцлера Фрыдрыха Мерца з прадстаўнікамі канцэрнаў у ведамстве канцлера федэральны ўрад абвясціў, што кампаніі гатовыя інвеставаць некалькі сотняў мільярдаў еўра. “Мы вітаем веру бізнэсу ў інвестыцыі ў Германію і яе працоўныя месцы”, – сказаў Мерц.

Да раніцы панядзелка да ініцыятывы Made for Germany далучыліся больш за 60 кампаній і фундатараў. Яны паабяцалі на працягу наступных трох гадоў інвеставаць у Германію 631 млрд еўра. Гэтая сума ўключае як ужо запланаваныя, так і новыя капіталаўкладанні, выдаткі на даследаванні і распрацоўкі, а таксама абавязкі міжнародных фундатараў.

Берлін (dpa).

На фота: Завод па вытворчасці аўтамабільных акумулятараў у Саксоніі© pa/dpa.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4615
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0314
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1114
Далучайцеся да нас