Home
Навука

Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах абвяшчае набор студэнтаў на 2025-2026 навучальны год

Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах абвяшчае набор студэнтаў на 2025-2026 навучальны год

Пачынаючы з ліпеня, Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах (Пінская дыяцэзія) абвяшчае набор навучэнцаў на 2025-2026 навучальны год. Уступныя экзамены пройдуць у жніўні і верасні.

Мэтай каледжа з’яўляецца паглыбленне рэлігійных ведаў, умацаванне веры, развіццё хрысціянскай культуры і падрыхтоўка спецыялістаў для працы ў парафіях у якасці катэхетаў і сямейных кансультантаў. Навучэнцы каледжа атрымліваюць веды па разнастайных прадметах: філасофскіх, тэалагічных, педагагічных і псіхалагічных, вывучаюць Святое Пісанне і гісторыю Касцёла.

Акрамя ведаў, навучэнцы здабудуць новых сяброў-аднадумцаў, змогуць прайсці духоўную фармацыю, развіць свае асабістыя таленты і атрымаюць шанец  праявіць іх у служэнні людзям і Богу.

Навучанне ў каледжы працягваецца тры гады (з верасня па чэрвень). Форма навучання – завочная. Заняткі праводзяцца ў суботу і нядзелю 2 разы ў месяц.

Навучанне бясплатнае. Іншагароднія студэнты забяспечваюцца начлегам і сілкаваннем.

Прымаюцца асобы ад 18 гадоў.

 

Каб стаць студэнтам Катэхетычнага каледжа, неаб-ходна:

  1. Вызначыцца са спецыялізацыяй:

– Катэхетыка – прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння ўстановы працаваць у парафіях у якасці катэхета (выкладчыка катэхізіса).

Дадаткова на гэтай спецыялізацыі можна атрымаць наступныя кваліфікацыі:

– арганізатар літургіі;

– арганізатар рэлігійнага турызму і адпачынку;

– супрацоўнік каталіцкіх СМІ.

– Агульная тэалогія (без права выкладання катэхізіса) – прадугледжана для асобаў, якія жадаюць паглыбіць сваю веру і веды, вывучаючы каталіцкую тэалогію;

– “Сямейнае кансультаванне і кансультаванне ў галіне залежнасцяў” – прадугледжана для асобаў, якія жадаюць на прафесійным узроўні дапамагаць душпастырам у вырашэнні разнастайных духоўных і маральных пытанняў, звязаных з сужэнскім і сямейным жыццём вернікаў, а таксама з разнастайнымі залежнасцямі і сузалежнасцю.

  1. Прадставіць наступныя дакументы:

– біяграфія (напісаная ўласнаручна);

– рэкамендацыйны ліст ад пробашча парафіі;

– копіі пасведчанняў аб сакрамантах хросту і канфірмацыі;

– 2 фотаздымкі 3х4;

– копія атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі або іншыя дакументы аб адукацыі;

– копія пашпарта;

– медыцынская даведка.

  1. Здаць экзамен па катэхізісе і прайсці вусную кваліфікацыйную размову.

 

Дакументы можна падаць раней альбо непасрэдна ў дзень здачы экзаменаў.

Уступны экзамен для абітурыентаў на выбар:

– 30 жніўня ў 11.00;

– 6 верасня ў 11.00.

 

Адрас каледжа:

вул. Тараса Шаўчэнкі, 6,

225411, г. Баранавічы.

Падрабязная інфармацыя і запіс па тэлефонах:

тэл/факс: +375 (163) 67-64-19

МТС: +375 (29) 513-57-92

А1:  +375 (29) 644-26-05

e-mail: callegge@gmail.com

сайт: www.catcollege.by.

Тэкст і фота: бр. Корнэль Консэк SVD / Catholic.by.

Previous article Гарадзенскі тэалагічны каледж імя святога Казіміра распачаў набор навучэнцаў на 2025-2026 навучальны год
Next article Навіны Германіі. Абавязковая кіберабарона для кампаній з 2026 года

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША
Спорт

Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША

жнів 6th, 201919
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202516
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

ліп 31st, 202015
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

Каст 9th, 202515