Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Зямля, што нас яднае

Зямля, што нас яднае

12 ліпеня 2025, 07:27 Культура 40
Зямля, што нас яднае

У Лідзе прайшоў фестываль нацыянальных культур

У рамках праграмы святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, у Лідзе адбыўся раённы фестываль нацыянальных культур “Зямля, што нас яднае!”.

На сцэне Дажыначнай плошчы творчыя калектывы прадстаўлялі музыку, песні, танцы розных нацыянальнасцяў, якія пражываюць на Лідчыне: беларусаў, рускіх, украінцаў, палякаў, яўрэяў, казахаў. Гэтае маляўнічае мерапрыемства яшчэ раз пацвердзіла, што наша беларуская зямля аб’яднала пад свае крылом прадстаўнікоў розных нацый, якія пачуваюцца адной вялікай сям’ёй, а фестываль нацыянальных культур уносіць вялікі ўклад у захаванне культурнай самабытнасці народаў, якія жывуць у Беларусі. Сёлета, як і раней, фестываль сабраў сузор’е талентаў і падарыў лідзянам добры настрой.

Творчыя калектывы былі адзначаны дыпломамі Лідскага раённага выканаўчага камітэта за ўдзел у фестывалі нацыянальных культур “Зямля, што нас яднае!”.

Паводле Людмілы Петрулевіч.

“Лідская газета”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3416
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
Свой край вывучай. ВЯРТАННЕ  З  НЯБЫТУ
Культура

Свой край вывучай. ВЯРТАННЕ З НЯБЫТУ

28 кастрычніка 2019, 18:5315
Далучайцеся да нас