Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Са Святам Незалежнасці, лідзяне!

Са Святам Незалежнасці, лідзяне!

12 ліпеня 2025, 07:23 Грамадства 17
Са Святам Незалежнасці, лідзяне!

Шаноўныя лідчане!

Сардэчна віншуем вас з галоўным дзяржаўным святам – Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

У жыцці кожнага народа ёсць лёсавызначальныя даты, якія становяцца кропкай адліку новага этапу гісторыі. Для Беларусі такой вяхой стаў дзень вызвалення сталіцы нашай Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Менавіта гэтая гістарычная падзея па волі беларускага народа стала Днём Незалежнасці, звязаўшы для ўсіх нас святыя словы і паняцці – Свабода і Незалежнасць.

Наша незалежнасць заснавана на заслугах пака-лення пераможцаў. Нізкі паклон усім, хто ў смяротнай схватцы з ворагам адстаяў наша права на жыццё, адрадзіў Беларусь з руін і попелу.

Беларускі народ адзіны, а аб’ядноўвае яго галоўнае -клопат аб умацаванні дзяржавы і добрасумленная праца дзеля дасягнення гэтай мэты. І жыхары Лідскага рэгіёна робяць усё магчымае, каб мацнела, квітнела наша краіна, паляпшалася жыццё людзей.

Ад шчырага сэрца жадаем усім аптымізму, згоды і дабрабыту, моцнага здароўя, мірнага неба над галавой і святочнага настрою!

Аляксандр Вярсоцкі,

старшыня Лідскага раённага выканаўчага камітэта,

Інэса Белуш,

старшыня Лідскага раённага Савета дэпутатаў

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0022
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5920
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0017
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2217
Далучайцеся да нас