Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Новы бібліобус – падарунак для бібліятэкараў і чытачоў Лідскага раёна

Новы бібліобус – падарунак для бібліятэкараў і чытачоў Лідскага раёна

11 ліпеня 2025, 20:08 Культура, літаратура 18
Новы бібліобус – падарунак для бібліятэкараў і чытачоў Лідскага раёна

Нават у стагоддзе інфармацыйных тэхналогій цікавасць да кніг не згасае. У Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы і яе філіялах захапляецца літаратурай амаль дваццаць дзве тысячы чытачоў. У іх ліку і сельскія жыхары, у многіх з якіх няма магчымасці наведаць стацыянарную бібліятэку. Для іх зручнасці працуе бібліобус – перасоўны бібліятэчны цэнтр.

Бібліобус – перасоўная бібліятэка на колах, прызначаны для забеспячэння жыхароў аддаленых населеных пунктаў неабходнай літаратурай, прэсай, доступам у Інтэрнэт. Бібліобус з’яўляецца адным з падраздзяленняў аддзела абслугоўвання і інфармацыі Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы. З чэрвеня 2008 года абслугоўвае сельскае насельніцтва Лідскага раёна. На сённяшні дзень маршрут бібліобуса ахоплівае 34 населеныя пункты (15 маршрутаў), аддаленых ад стацыянарных бібліятэк, а таксама ён выконвае функцыі спецыяльнага транспартнага сродку дзяржаўнай установы культуры “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы”.

1 ліпеня 2025 года адбылася значная падзея ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы. Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь старшыня Лідскага раённага выканаўчага камітэта Вярсоцкі Аляксандр Людвігавіч ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў ключы ад стыльнага, сучаснага, кампактнага аўтамабіля для бібліятэчнага абслугоўвання аддаленых вёсак.

Сярод гасцей мерапрыемства прысутнічаў старшыня ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Карлюкевіч Аляксандр Мікалаевіч, які ў гэты святочны дзень перадаў у фонд Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы 300 экзэмпляраў кніг рознай тэматычнай накіраванасці – як мастацкія творы, так і сацыяльна-значныя выданні. Упэўненыя, што падораныя кнігі не толькі зоймуць сваё месца на кніжных паліцах, але і знойдуць свайго чытача.

Святочная цырымонія змяшчала ў сабе і тэатралізаваныя элементы. Значнай фігурай для г. Ліды з’яўляецца беларускі паэт і літаратуразнавец Валянцін Таўлай. У вобразе таленавітага паэта на падораным бібліобусе прыехаў Алесь Хітрун (навуковы супрацоўнік Лідскага гістарычна-мастацкага музея), ад імя паэта распавёў пра жыццё і творчасць падчас пражывання на Лідчыне, прачытаў вершы аўтара.

Удзельнікамі ўрачыстай цырымоніі сталі юныя акцёры ўзорнага тэатра “Какос” Палаца культуры горада Ліды. Хлопчыкі і дзяўчынкі нібы сышлі з кніжных старонак. Было відавочна, што яны прыйшлі не проста павіншаваць бібліятэку, але і падарыць часцінку свайго мастацтва, ажывіўшы любімых літаратурных герояў.

Упрыгожыў урачыстую цырымонію ўручэння сольны інструментальны выступ баяніста-акардэаніста Сяргея Радзівончыка.

Новы мікрааўтобус стаў падарункам як для работнікаў бібліятэкі, так і для сельскіх чытачоў. Бібліобус, як форма пазастацыянарнай бібліятэчнай дзейнасці, карыстаецца попытам у чытачоў і выконвае шэраг актуальных задач. А калі абсталяванне і тэхніка – новыя, выконваць гэтыя задачы можна яшчэ больш эфектыўна. Калектыў бібліятэкі шчыра ўдзячны за падарунак, які зможа дапамагчы дастаўлять “веды” ў самыя аддаленыя мястэчкі Лідскага краю.

Бібліятэкар АБМ, СКД і МР Лідскай раённай бібліятэкі імя Я.Купалы К.С. Сандакова.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!
Грамадства

Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!

9 лістапада 2018, 09:2818
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2217
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0017
Далучайцеся да нас