3 ліпеня Беларусь адзначыла Дзень Незалежнасці.
У жыцці кожнага народа ёсць лёсавызначальныя дні і падзеі, якія становяцца кропкай адліку новага этапу ў гісторыі дзяржавы і садзейнічаюць яднанню ўсіх грамадзян. Для Беларусі такой вехай з’яўляецца дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Менавіта гэта гістарычная дата па волі беларусаў стала Днём Незалежнасці, звязаўшы ў адно святыя словы – Свабода і Незалежнасць.

Рашэнне аб святкаванні Дня Незалежнасці 3 ліпеня было прынята ў 1996 годзе – так прагаласавалі беларусы на рэспубліканскім рэферэндуме 24 лістапада. За адабрэнне гэтага пытання прагаласавалі 88,18 працэнта ўдзельнікаў галасавання на рэферэндуме. У снежні таго ж года дэкрэтам Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ўстаноўлена дзяржаўнае свята – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі). Ён з’яўляецца афіцыйным выхадным днём.
Гэта святата стала сімвалам нацыянальнага адраджэння нашай дзяржавы. Рашэнне аб святкаванні Дня Незалежнасці – гэта даніна гераізму і стойкасці беларускага народа, самаахвярнай барацьбе падпольшчыкаў і партызан, бяспрыкладнаму працоўнаму подзвігу тых, хто ўзнімаў рэспубліку з руін, будаваў заводы, дамы, школы, хто выпускаў першую прадукцыю на прадпрыемствах.
Сучаснае пакаленне беларусаў здолела правільна распарадзіцца дараванай ім магчымасцю будаваць сваю дзяржаву. За гады суверэнітэту ў Беларусі ўдалося стварыць надзейны фундамент для ўпэўненага развіцця краіны.



Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці. Гэта гістарычна значная дата ў лёсе краіны, якая стала сімвалам свабоды і міру. Гэта свята дарагое ўсім беларусам як памяць аб тых, хто адстойваў незалежнасць сваёй Радзімы на палях бітваў.

Дзень Незалежнасці ў нашай краіне штогод праводзіцца ва ўрачыстай абстаноўцы. У гэтым годзе святочныя мерапрыемствы традыцыйна прайшлі па ўсёй краіне. У Менску асноўная пляцоўка святкавання разгарнулася каля Палаца спорту. Там прайшла канцэртная праграма “Магістраль нашай Незалежнасці”. На працягу дня ў розных раёнах горада будуць працаваць тэматычныя пляцоўкі. Цэнтральнай падзеяй у сталіцы стаў гала-канцэрт “Моцныя ў адзінстве, адзіныя ў песні”, які прайшоў ля абеліска “Мінск – горад-герой”. Завяршыўся святочны вечар акцыяй “Спяём гімн разам!”, а таксама феерверкам, які прагрымеў у шасці лакацыях. Асноўнай пляцоўкай для вогненнага шоу стаў парк Перамогі. Акра-мя таго, феерверкі адначасова асвятлілі неба каля “Чыжоўка-Арэны”, у парку імя М. Паўлава, парку імя Уга Чавеса, на набярэжнай у парку “Дразды” і каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
“Звязда”.

