Стэфані Венер атрымала адну з самых вялікіх навуковых прэмій у свеце
Нямецкі інфарматык і квантавы фізік Стэфані Венер стала лаўрэатам прэміі Кёрбера, якая ўручаецца за навуковыя праекты, рэалізаваныя ў Еўропе, і ў грашовым выразе складае адзін мільён еўра. Па заяве Фонду Кёрбера, былая хакерка адзначана ўзнагародай за “наватарскую працу па стварэнні квантавага інтэрнэту”. Квантавы інтэрнэт – гэта звышхуткая і вельмі бяспечная кампутарная сетка, якая дазваляе выкарыстоўваць абсалютна новыя дадаткі і вылічальныя магутнасці.
Венер займаецца даследаваннямі і працуе ў Нідэрландах. Там яна з’яўляецца дырэктарам еўрапейскага кансорцыюма Quantum Internet Alliance (QIA) і прафесарам інстытута QuTech пры Дэлфцкім тэхнічным універсітэце. Зусім нядаўна яна і яе каманда распрацавалі першую ў свеце аперацыйную сістэму для квантавых кампутарных сетак.
– У будучыні гэта дазволіць перадаваць дадзеныя па абароненых ад перахопу каналах сувязі і ў рэкордныя тэрміны аб’ядноўваць карыстальнікаў для сумеснага рашэння праблем, якія выходзяць далёка за межы цяперашняга Інтэрнэту, – растлумачылі ў Фондзе Кёрбера.
Венер была “этычным хакерам”
Стефані Венер нарадзілася ў Вюрцбургу ў 1977 годзе. Да пачатку сваёй навуковай кар’еры яна працавала “этычным хакерам” і тэставала кампутарныя сістэмы на прадмет уразлівасці, каб палепшыць іх абарону. Прэміяльныя грошы яна мае намер выдаткаваць на даследаванне новых дадаткаў для квантавых сетак. Прэмія будзе ўручана 19 верасня ў ратушы Гамбурга. Гэтая ўзнагарода лічыцца адной з самых буйных у грашовым выразе навуковых прэмій у свеце.
Гамбург (dpa).
На фота: квантавы фізік Стефани Венер© Marcus Gloger/Kоrber-Stiftung.

