18 чэрвеня 2025 года прайшоў раённы злёт юных краязнаўцаў устаноў адукацыі Лідскага раёна. 40 юных краязнаўцаў “зляцеліся” ў Лідскі РЦЭТіК, каб падзяліцца музейнымі знаходкамі і адкрыццямі, прадэманстраваць свае веды, распавесці пра свае каманды і вынікі працы за год.

“Знаходкі года – 2025” дзівілі эксклюзівам, веды ў змаганнях квэст-гульні – дакладнасцю, а выступ госці з гістарычна-мастацкага музея А.А. Каладяжнай крануў усіх да глыбіні душы.





З 10 каманд ніводная не засталася без узнагароды! Кожная станавілася лепшай у розных намінацыях, а абсалютным пераможцам па набраных балах сталі прадстаўнікі народнага музея Бердаўскай БШ Лідскага раёна.
ТК “Адукацыя Лідчыны”.

