Home
літаратура

Памёр Антон Піліпчык

Памёр Антон Піліпчык

14 чэрвеня ў Бярозаўцы Лідскага раёна памёр сябар лідскага літаб’яднання “Суквецце” Антон Піліпчык

Антон Сямёнавіч Піліпчык нарадзіўся ў 1948 годзе ў вёсцы Сухары Шчучынскага раёна. Скончыў журфак БДУ і аддзяленне друку, радыё і тэлебачання МВПШ. Працаваў у рэдакцыях шчучынскай, астравецкай раённых газет, а з кастрычніка 1979 года па лістапад 2014-га – у іўеўскай раёнцы. Вершы друкаваліся ў раённым друку і абласной газеце “Гродзенская праўда”, штогодніку “Галасы”, у рэспубліканскіх выданнях: “Чырвоная змена” і “Беларуская ніва”, часопісе “Беларусь”, у зборніку “Ад лідскіх муроў”. У перыядычным друку змяшчаліся таксама гумарэскі і апавяданні. У прыватнасці, у газеце “Звязда” былі надрукаваны такія творы, як “Кампенсацыя” і “Амністыя”, у газеце “Рэспубліка” – “Патрапаны “Масквіч”, у альманаху “Вожык” – “Хведараў бізнес”. У 2015 годзе Антон Сямёнавіч Піліпчык стаў фіналістам другога абласнога конкурсу рукапісаў імя Цёткі (А. Пашкевіч). Адзін з суаўтараў калектыўных зборнікаў “Іўеўшчына літаратурная” (2014) і “У прыгаршчах Айчыны” (2015).У апошні час жыў у г. Бярозаўцы Лідскага раёна Гарадзенскай вобласці. Пісаў на беларускай мове. Аўтар зборнікаў вершаў “Лятуць восені, зімы, як і вёсны, і леты…” (2018), “Безбярэжжа” (2020), кнігі прозы “Пакуль сонейка ззяе…” (2019).

Пахаваюць паэта на Шчучыншчыне.

Светлая памяць.

Previous article Навіны Германіі. Кабінет: зніжэнне падаткаў для бізнэсу
Next article Па Менску прайшла працэсія з некалькіх тысяч чалавек

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

Каст 9th, 202526
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202516
Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША
Спорт

Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША

жнів 6th, 201915
"Ідуць касцы, звіняць іх косы, вітаюць іх буйныя росы…"
Культура

"Ідуць касцы, звіняць іх косы, вітаюць іх буйныя росы…"

ліп 13th, 202115