Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Па Менску прайшла працэсія з некалькіх тысяч чалавек

Па Менску прайшла працэсія з некалькіх тысяч чалавек

19 чэрвеня 2025, 23:27 Грамадства 30
Па Менску прайшла працэсія з некалькіх тысяч чалавек

У Менску прайшла каталіцкая працэсія, прысвечаная святу Цела і Крыві Хрыстовых. Яго адзначаюць у чацвер пасля Пяцідзесятніцы. Аднак паколькі свята выпадае на працоўны дзень, у сталіцы працэсію часцей за ўсё праводзяць у нядзелю – напярэдадні альбо пасля яго.

У Менску працэсія праходзіць штогод. Яна традыцыйна пачынаецца з Набажэнства ля касцёла Святой Тройцы на Залатой Горцы і заканчваецца ля Архікафедральнага сабора Дзевы Марыі. У шэсці прымаюць удзел біскупы, святары, манахі і манашкі, дзеці і дарослыя, якія нясуць найсвяцейшыя дары, харонгвы і сцягі. На працягу ўсяго шляху ўдзельнікі моляцца, падыходзяць да чатырох алтароў, у якіх зачытваюць урыўкі Евангелля.

Як расказаў прэс-сакратар Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі ксёндз Юрый Санько, у шэсці маглі прыняць удзел больш за 5 тысяч чалавек.

Невялікая плошча ля Архікатэдральнага касцёла не змагла змясціць усіх ахвотных, таму многія размяс-ціліся на супрацьлеглым баку – ля будынка ратушы і на аўтобуснага прыпынку.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

3 верасня 2026, 06:0959
Шыльда памяці расстралянага ксендза
Грамадства

Шыльда памяці расстралянага ксендза

3 верасня 2026, 08:0638
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

22 кастрычніка 2024, 18:2916
ЛІПАЙ  ПЁТР  МІХАЙЛАВІЧ   (22.06.1941 - 12.06.2010)
Грамадства

ЛІПАЙ ПЁТР МІХАЙЛАВІЧ (22.06.1941 - 12.06.2010)

15 ліпеня 2021, 23:1115
Далучайцеся да нас