Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Мільён балконных электрастанцый у Германіі

Навіны Германіі. Мільён балконных электрастанцый у Германіі

19 чэрвеня 2025, 23:08 У свеце 12
Навіны Германіі. Мільён балконных электрастанцый у Германіі

Колькасць сонечных панэляў, усталяваных на балконах у Германіі, за год падвоілася

Колькасць балконных электрастанцый у Германіі за год павялічылася прыкладна ўдвая і ў наш час складае каля мільёна. Гэта вынікае з дадзеных Цэнтральнага рэестру дадзеных рынка электраэнергіі (MaStR) і ацэнак Федэральнага аб’яднання прадпрыемстваў сонечнай энергетыкі (BSW). 

– Зараз, калі дахі з сонечнымі панэлямі ўжо даўно сталі стандартам для жылых комплексаў, назіраецца сонечны бум на балконах, які адбіваецца ў тым ліку і на вонкавым абліччы ўнутрыгарадскіх раёнаў. Усё шырэйшыя пласты насельніцтва карыста-юцца перавагамі пераходу на сонечную энергію, – кажа генеральны дырэктар BSW Карстэн Керніг. 

Балконныя электрастанцыі – гэта кампактныя сонечныя сістэмы, якія часта ўсталёўваюцца на балконах, але гэта неабавязкова. Іх далучаная магутнасць не перавышае 800 Вт. У сонечнае надвор’е яны падаюць энергію ў хатнюю сетку ўладальніка, які можа купляць менш электрычнасці ў свайго пастаўшчыка. У гэтай эканоміі і складаецца фінансавы прыбытак сістэмы. Калі яна выпрацоўвае больш, чым вы спажываеце, лішкі бясплатна падаюцца ў сетку. Пакупка балконнай электрастанцыі звычайна акупляецца ўжо праз некалькі гадоў. 

Іх доля ў агульным аб’ёме электраэнергіі, вырабленай у краіне, дагэтуль даволі малая. Агульная магутнасць балконных электрастанцый, зарэгістраваных на дадзены момант, складае каля 0,9 Гвт.

Бон/Берлін (dpa/d.de).

Фота:© Erdark/iStock

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5920
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0017
Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса
Грамадства

Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса

9 ліпеня 2024, 19:3216
Далучайцеся да нас