68
Як хтосьці стаў чыноўнікам – дык пан,
Бо каля яго можна пажывіцца.
А быў калісьці хам, і зараз хам.
Ты на калені падай перад ім, а то ён можа разгнявіцца.
Дурнота-вош аж да нябёс узнясла,
Цяпер яны з народа смокчуць кроў.
Яшчэ б яму каб два крыла,
То крумкачом адразу б стаў.
Мярзотнікаў было і ёсць спрадвеку на зямлі,
Не меркне панаванне іх заўжды.
Бывае кажам: “Не хлусі!”, –
А хлусім, бо душой рабы.
За ўцехай нас спаткае сумны час:
Усё для іх, нам – кіслы квас.
69
Будзь за свае ўчынкі ў адказе,
Перад сабой не грашы ніколі,
Нават, калі застанешся ў накладзе,
Цяжка бывае ў стадолі.
Стадола – цяжкае слова. Так навукоўцы кажуць.
Толькі маці мая яго ўжывала заўжды,
Нават, калі ёй абразліва скажуць.
Сказаў, дык жыві з тым ты.
Вякі вякамі, а дні бягуць пабытова.
Ты, салавей, як не свішчы,
Лета настане – дзе твая спеўная мова,
Дзе твая радасць душы?
Траскоча ў траўні салавей неўгамонна,
А ты, паэт, імкнешся пісаць модна.
70
Са сталасцю прыходзіць вопыт,
Знікае маладосці шал, дурнота.
Не ведаеш парой, што будзе потым,
У жыцці дзявочым не бывае вечнай цнота.
Хай вір падзеяў кіне цябе ў бруд,
Не апускайся ты на дно.
Вужака ў небяспецы падае ў спрут,
Ты, чалавек, вер, усяму прыходзіць тло.
То пошчак салаўя, то подых ветру ў скронях елкі –
Усё было, але прайшло,
Усмешкі шчырыя, насмешкі едкі,
І за вадою нешта паплыло.
Усімі агнямі пылае вясёлка,
З табою ў нас бывае то соладка, то горка.
71
Тваё апошняе каханне лепш за папярэдняе.
І зноў у галаве духмяны тлум.
Стаўся да былога абярэжліва,
А то ўсё млееш ты ад розных дум.
Дык хтось бубніць гады – ваду скрозь пальцы.
Хачу сказаць я недаверкам так:
Людзі, вы – не паяцы,
І чалавек жа – не прастак!
Сціскаю пальцы аж да болю
І п’ю з далоней бытнасці ваду
Ды ведаю, што ўжо ніколі
Я тут не ўпаду ў роспач і нуду.
Жыву любоўю да Радзімы,
Мы не разлучны з ёю, мы адзіны.
72
Я ляжаў у труне і не слухаў
Скавытанне кабеты, посныя словы наймітак.
І не кажы, што ў каханні няма спакусаў,
Кожны з нас п’е яго солад і горкі напітак.
Не сумуй, як нагамі ўперад цябе панеслі –
Шлях звычайны кожнага з нас.
Успомні з юнацтва дзявочыя песні,
Прыгожа спявалі, як гналі кароў на папас.
І зорку ты бачыў, што з неба ўпала,
Паспеў загадаць жаданне.
Момант – зоркі не стала,
Сумна, што ўмерла тваё каханне.
Там, у вечнай цішыні,
Не рухайся, спакойна спі.
73
Немагчыма прадбачыць, што будзе:
Ці ўпадзе планіда, ці струхлее дуб?
Толькі добры ўчынак ніхто не забудзе,
Нават помняць дыктатара труп.
Калясніцы калісьці наводзілі жах,
Амазонкі мужчын забівалі.
Крыллямі неба бяздоннае мерае птах.
І ў бязвінных не раз стралялі.
Узарана ралля і пасеена збожжа,
Хутка ўзыдзе зялёная рунь.
Краю мой! Хай спакою твайго ніхто не трывожа,
А нядоля хай згіне паўсюль.
Кахання сапраўднага не бывае,
А як па праўдзе, то хто яго знае.
74
У плоймы беларусаў у галаве толькі чарка і шкварка –
Так нейкі празорца калісьці сказаў.
Стыне гарбата, сядае заварка,
Ды пра сімвалы нацыі нехта згадаў.
Тлуму не маю я ў галаве
Ды разумею тых, каму шкварка ў радасць.
Чарвяк дажджавы на асфальце пад колы машыны паўзе,
Толькі не варта казаць, што ўсё на зямлі гадасць.
Усё на зямлі мяняецца:
Каханка сыходзіць, сябра здраджвае.
Не веру я, што між намі ўсё збываецца:
Нешта так, а штось абрываецца..
Не спадзявайся, што ты вернешся зноў,
Скончыўся час мілавання, прайшла любоў.
75
Калі ты валацугаю век змарнаваў,
Абцасы сцёр ушчэнт,
Аб чым ты толькі не гараваў,
Быў час і за пасам муляў багнет.
Сумна, як Бацькаўшчына гоніць прэч,
Не сама, а яе каралі.
Вер у прышласць новых з ёю сустрэч,
Паўстануць, як колісь былі.
Жорны даюць нам муку,
Вецер гамоніць у паддашку,
Мы прачынаемся ў поўнач ад стуку
І рукою бярэмся за пляшку.
Варункі побыту такія:
Ці то трухля, ці то гнілыя.
76
Сыходзячы на той свет,
Не думай пра рай для душы,
Помні свой запавет
І ў астатак жыцця не грашы.
Што будзе, як вочы заплюшчыш,
І згасне святло назаўжды?
Як зніч свой патушыш,
Ды ціш запануе ў душы?
Паўстане пустэльня з табою ў згодзе.
Як нарадзіўся – на свет галасіў.
Рады былі таму енку людзі,
То не сумуй, што свой век аджыў.
Як годна пражыў, ніхто не забудзе,
І са стрэхаў сцякае вада ў брудзе.
77
Гады, што дарожныя слупы, паўсталі прад намі.
Мы нешта згубілі, мы нешта знайшлі,
Ды толькі не з вамі,
І мары дзяцінства побач прайшлі
Ды зніклі, як здані.
Дзесьці кагосьці мы абышлі,
А хтосьці пакінуў нас у нязнанні,
Як быццам мы продкі якойсьці там тлі.
Трывожна гуляе вецер у лесе,
То зломіць асіну, то елку сагне.
Ты не сумуй аб мінулым леце,
Вера да шчасця нас прывядзе.
Гудок – і цягнік адыходзіць,
Бывае і ён з рэек сыходзіць.
78
Як ты на праўдзівым шляху,
Не збівайся ніколі з тропу.
Як кепска, сагніся ў дугу,
Але не кланяйся трону.
Хай боты дужа збіты твае,
І дождж у твар хлышча.
Рэчка мае свае берагі,
За нораў яе сто грамаў хлысні.
Ведаю, нада мною крумкачы
будуць нядоўга кружыцца,
Рынуцца ўніз, раздзяўбуць тло
Ды будуць з таго весяліцца,
А акупанты знішчаць маё жытло.
Я жыў і жыву для Беларусі,
У змаганні загіну, але не здаюся.

