Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Biontech: кааперацыя ў вобласці навуковых даследаванняў з амерыканскай кампаніяй BMS

Навіны Германіі. Biontech: кааперацыя ў вобласці навуковых даследаванняў з амерыканскай кампаніяй BMS

13 чэрвеня 2025, 17:48 У свеце 24
Навіны Германіі. Biontech: кааперацыя ў вобласці навуковых даследаванняў з амерыканскай кампаніяй BMS

Bristol Myers Squibb (BMS) інвестуе некалькі мільярдаў даляраў у даследаванне раку

Фармацэўтычная кампанія Biontech з Майнца і амерыканскі фармацэўтычны канцэрн Bristol Myers Squibb (BMS) плануюць разам вывесці на рынак новы супрацьракавы прэпарат, паведамляе Deutschlandfunk. У панядзелак абедзве фірмы заявілі, што яны маюць намер сумесна працягваць распрацоўку антыцела BNT327 ад Biontech, якое здольна “ўсталяваць новы стандарт лячэння” розных відаў пухлін. BNT327 ужо праходзіць клінічныя даследаванні з удзелам больш, чым тысячы пацыентаў. Прэпарат будзе выкарыстоўвацца для лячэння раку лёгкіх і малочных залоз.

Кампанія BMS выплаціць Biontech авансавы плацёж у памеры 1,5 млрд даляраў і яшчэ два мільярды даляраў да канца 2028 года. Акрамя таго, пры дасягненні адпаведных вынікаў Biontech можа атрымаць да 7,6 млрд даляраў за распрацоўку, рэгістрацыю і камерцыялізацыю ў рамках прамежкавых плацяжоў. Кампаніі маюць намер падзяліць выдаткі на распрацоўку і вытворчасць, а таксама глабальныя прыбыткі і страты пароўну. Кіраўнік і заснавальнік Biontech Угур Шахін, які кіруе кампаніяй разам са сваёй жонкай Озлем Тюрэджы, заявіў, што супрацоўніцтва з BMS накіравана на тое, каб “паскорыць распрацоўку BNT327”.

Франкфурт (d.de/DLF).

На фота: Праца ў лабараторыі № 3 кампаніі Biontech у Майнце© biontech.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0314
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1114
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4614
Далучайцеся да нас