Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
900 гадоў Спаса-Ефрасіннеўскаму манастыру ў Полацку

900 гадоў Спаса-Ефрасіннеўскаму манастыру ў Полацку

13 чэрвеня 2025, 17:39 Грамадства 29
900 гадоў Спаса-Ефрасіннеўскаму манастыру ў Полацку

5 чэрвеня ў Полацку прайшлі ўрачыстасці, прымеркаваныя да 900-годдзя з дня заснавання Спаса-Ефрасіннеўскага жаночага манастыра. Ва ўрачыстасцях у Полацку прынялі ўдзел тысячы паломнікаў, святароў, ігуменняў манастыроў Беларусі і Расіі, прадстаўнікі дзяржаўнай улады, грамадскіх аб’яднанняў.

Урачыстасці пачаліся раніцай з Боскай літургіі ў Сафійскім саборы. Пасля яе адбылася традыцыйны хрэсны ход па вуліцах Полацка, які нядаўна адзначыў 1163 гады з дня заснавання. Калона паломнікаў і прыхаджан прайшла да сцен манастыра і далучылася да святочнага богаслужэння.

У Крыжаўзвіжанскім саборы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл узначаліў Боскую літургію ў саслужэнні Мітрапаліта Менскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, архіпастыраў і духавенства.

Перад сустрэчай прадстаяцеля РПЦ Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі падзяліўся з журналістамі, што полацкі манастыр з’яўляецца важнай часткай гісторыі і сучаснасці Беларусі.

– Ён стаў некаторым арыенцірам і ўзорам. На яго спрадвеку арыентаваліся іншыя манастыры, – адзначыў мітрапаліт Веніямін. – Прыклад прападобнай Ефрасінні натхняльны, гэта ўзор жыцця манаскіх грамад, ігуменскага служэння, духоўнага жыцця. Гэта прыклад на ўсе часы і для ўсіх народаў.

Ён таксама падкрэсліў, што рэстаўрацыйныя работы ў Свята-Праабражэнскім храме манастыра, дзе былі знойдзены фрэскі XII стагоддзя, з’яўляюцца вынікам сумеснай карпатлівай работы беларускіх і расійскіх экспертаў у галіне аднаўлення ўзораў старажытнага манументальнага жывапісу.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з 900-годдзем заснавання Спаса-Ефрасіннеўскага мітрапаліцкага жаночага манастыра. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

“Святы манастыр па праву з’яўляецца духоўным цэнтрам Беларусі, месцам прыцягнення ўсіх хрысціян. Каля мошчаў прападобнай Ефрасінні Полацкай моляцца аб вылечванні і суцяшэнні, з любоўю ў сэрцы дзякуюць за дапамогу”, – гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў усім шчасця, добрага здароўя, міру і згоды.

БелТА.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0017
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3416
Свой край вывучай. ВЯРТАННЕ  З  НЯБЫТУ
Культура

Свой край вывучай. ВЯРТАННЕ З НЯБЫТУ

28 кастрычніка 2019, 18:5315
Далучайцеся да нас