28 траўня ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы прайшла прэзентацыя кнігі Таццяны Сямёнавай “Паэзія маёй душы”.


Таццяна Іванаўна Сямёнава – дзіця вайны. У гэтым годзе яна адзначыла 90-гадовы юбілей, 80-годдзе Вялікай Перамогі – таксама важная дата ў яе жыцці, таму што менавіта яе пакаленне чакала гэтую Перамогу і менавіта яе пакаленне адчула ўсю гаркату страт той вайны і ўсю радасць вызвалення. Таксама гэты год праходзіць пад знакам “Ліда – сталіца беларускага пісьменства”, і вельмі выдатна, што мы падтрымліваем, апраўдваем гэты статус.


На літаратурнай сустрэчы прагучалі аўтарскія вершы на розную тэматыку, у тым ліку прысвечаныя Радзіме, сям’і, прыродзе, сябрам. Асоба гучалі вершы пра вайну. Уклаўшы ў кожнае слова частку сваёй душы, Таццяна Іванаўна змагла перадаць не толькі ўвесь жах вайны, але і веліч Перамогі, увесь гонар за гераізм і мужнасць нашага народа. Салісты эстраднай студыі ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў г. Ліды” выканалі музычныя кампазіцыі на вершы Таццяны Сямёнавай. А навучэнцы ўстановы павіншавалі паэтку музычнымі нумарамі. “Сустрэча з Таццянай Іванаўнай Сямёнавай, з яе паэзіяй, з яе песнямі – гэта цудоўна, гэта запала ў сэрца на ўсё жыццё. Светлы свет паэзіі Таццяны Іванаўны пакарыў гледа-чоў. Давялося не раз заплакаць – так душэўна, шчыра гучалі вершы і песні”, – такія водгукі пакінулі гледачы пасля сустрэчы. А кніжны фонд Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы папоўніўся новай кнігай Т. Сямёнавай “Паэзія маёй душы”.


Бібліятэкар АБМ, СКД і МР
Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы
К. Сандакова.

