Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Дадатковае фінансаванне для 43 нямецкіх універсітэтаў

Навіны Германіі. Дадатковае фінансаванне для 43 нямецкіх універсітэтаў

29 мая 2025, 20:15 У свеце 16
Навіны Германіі. Дадатковае фінансаванне для 43 нямецкіх універсітэтаў

Федэральны ўрад і землі дадаткова інвестуюць у перадавыя даследаванні 539 млн еўра ў год.

Многія са 109 універсітэтаў у Германіі могуць разлічваць на істотнае павелічэнне дадатковага фінансавання на працягу наступных сямі гадоў. У рамках так званай “Стратэгіі акадэмічнай перавагі” (ням. Exzellenzstrategie) для дадфінансавання былі адабраны праекты з 43 універсітэтаў у 13 федэральных землях. Пра гэта паведаміла частка міністэрства даследа-ванняў Даратэя Бэр на сумеснай навуковай канферэнцыі федэральнага ўрада і земляў у Боне. 

– Надзвычай высокая якасць заявак сведчыць пра тое, што перадавыя даследаванні ў Германіі знаходзяцца на правільным шляху, – сказала міністр.

У прыватнасці, гаворка ідзе пра фінансаванне адмысловых даследчых праектаў, так званых перадавых кластараў (ням. Exzellenzcluster). Гэта могуць быць праекты асобных універсітэтаў ці сумесныя праекты некалькіх ВНУ, у тым ліку з удзелам іншых навукова-даследчых устаноў. З 2026 года на 70 перадавых кластараў будзе выдзяляцца ў агульнай колькасці 539 млн еўра ў год.

98 заявак на фінансаванне падалі 47 універсітэтаў. Для іх гэта азначала яшчэ шырэйшыя магчымасці: універсітэты, якія ўдзельнічаюць прынамсі з двума кластарамі ці аб’ядноўваюцца не менш, чым з трыма кластарамі, маюць шанец атрымаць званне “Універсітэт перадавых даследаванняў”, што прадугледжвае дадатковае фінанса-ванне ў памеры ад 10 да 15 млн еўра ў год.

Бон (dpa/d.de).

На фота: Dorothee Bаr© dpa.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5919
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0017
"Кракаўскія калядныя батлейкі»
Грамадства

"Кракаўскія калядныя батлейкі»

15 лістапада 2018, 00:0416
На дзіцячым «Еўрабачанні» ў Мінску перамагла дзяўчынка з Польшчы
Грамадства

На дзіцячым «Еўрабачанні» ў Мінску перамагла дзяўчынка з Польшчы

26 лістапада 2018, 09:1715
Далучайцеся да нас