Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Абласны фестываль – свята “Танцуем па-даўнейшаму”

Абласны фестываль – свята “Танцуем па-даўнейшаму”

29 мая 2025, 20:45 Культура 46
Абласны фестываль – свята “Танцуем па-даўнейшаму”

У аграмястэчку Дзітва Лідскага раёна адбыўся абласны фестываль – свята “Танцуем па-даўнейшаму”.

Аматары беларускага традыцыйнага харэаграфічнага мастацтва з усёй  вобласці з’ехаліся ў Дзітву, каб прадэманстраваць лепшыя ўзоры беларускіх народных парных танцаў у чатырох узроставых катэгорыях ад 6 да 50 і больш гадоў з захаваннем мясцовага адметнага выканальніцкага стылю.

Адкрыла свята і ўсіх  прывітала шаноўная госця Лілея Пятроўна Рэзкіна, галоўны спецыяліст упраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Адміністрацыі Фрунзенскага раёна г. Менска, член экспертнай камісіі Міністэрства культуры Рэспублікі, старшыня журы:

– Мы павінны з вамі захоўваць нашу спадчыну і яе перадаваць маладому пакаленню. Усім удзельнікам добрых ураджанняў, усмешак і добрага настрою!

Праграма свята ўключала:

– конкурс беларускіх парных побытавых танцаў;

– выступленні лепшых фальклорных калектываў Гарадзеншчыны;

– майстар-класы па побытавых танцах;

– флэшмоб “Танцуем разам”.

Па выніках конкурсу высокія месцы занялі танцоры з Лідчыны:

Наталля Шчалканогава і Аляксей Дзямко – дыплом 1 ступені ў намінацыі “Побытавы танец”, узроставая катэгорыя 18-50 год;

Бычкоўская Аліса і Кудош Давід – дыплом 1 ступені у намінацыі “Побытавы танец”, узроставая катэгорыя 7-10 год;

Ада і Аркадзь Кім – дыплом 3 ступені ў намінацыі “Побытавы танец”, узроставая катэгорыя 50 і болей гадоў;

Ірына Вашкевіч і Дзмітрый Сакалоў дыплом у намінацыі “За непасрэднасць і выразнасць вобразна- пластычнага самавыяўлення”.

Гулеўскі Дзмітрый і Ганна Савіцкая дыплом за ўдзел.

На свяце працавалі:

– выстаўка вырабаў майстроў народнай творчасці, на якой можна было набыць сабе падарункі і сувеніры на любы густ.

– інтэрактыўныя пляцоўкі з гульнямі, квэстамі і фотазонамі.

У намінацыі “Лепшая этнаграфічна-рамесніцкая кампазіцыя” дыплом атрымаў  Аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУ  “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”.

ТК “Культура Лідчыны”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5920
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0017
Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса
Грамадства

Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса

9 ліпеня 2024, 19:3216
Далучайцеся да нас