Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Ватыкане прайшла ўрачыстая інаўгурацыя пантыфікату Льва XIV

У Ватыкане прайшла ўрачыстая інаўгурацыя пантыфікату Льва XIV

23 мая 2025, 22:29 Грамадства 26
У Ватыкане прайшла ўрачыстая інаўгурацыя пантыфікату Льва XIV

18 траўня Папа Леў XIV афіцыйна заняў пасаду Пантыфіка і абвясціў сваю першую пропаведзь, якая заклікае да “любові і адзінства”,

На інаўгурацыйнай імшы прысутнічала больш за чатыры тысячы саслужачых. Імша інтранізацыі Папы прагучала на іспанскай і англійскай мовах – самых распаўсюджаных мовах у свеце і мовах новага Папы.

Пасля агучвання Евангелля (на лацінскай і грэчаскай мовах) адбыліся асаблівыя абрады пачатку Пантыфікату: ускладанне паліўма і ўручэнне пярсцёнка рыбака.

Кардынал-дыякан Дамінік Мамберці ўсклаў на плечы Папы Льва белы ваўняны паліўм – сімвал пастырскай місіі і зносін з Сусветнай Царквой.

Кардынал Луіс Антоніа Тагле з Філіпін надзеў на палец новага Папы пярсцёнак рыбака, сімвал улады. Пярсцёнак таксама адзначае Льва XIV як пераемніка Святога Пятра, апостала-рыбака і першага Папы.

Беларускую дэлегацыю на інаўгурацыі ўзначальваў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка. У час урачыстай цырымоніі ён сустрэўся з Папам Львом XIV.

Ігар Сергяенка перадаў Папу Льву XIV віншаванне ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, а таксама падарунак ад кіраўніка беларускай дзяржавы – копію абраза Маці Божай Жыровіцкай. Арыгінал знаходзіцца ў Жыровічах.

Паднесены ў падарунак Папу Льву XIV абраз зроблены майстрамі менскага Свята-Лісавецінскага манастыра ў тэхніцы ручнога ціснення, серабрэння і залачэння. 20 траўня 2025 года ў Беларусі святкуецца 555-годдзе з дня знаходкі гэтага цудатворнага абраза.

БелТА.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5416
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0315
„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен
Грамадства

„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен

17 ліпеня 2019, 22:3414
Далучайцеся да нас