Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. DAAD адзначыла сваё 100-годдзе

Навіны Германіі. DAAD адзначыла сваё 100-годдзе

23 мая 2025, 21:44 У свеце 16
Навіны Германіі. DAAD адзначыла сваё 100-годдзе

Федэральны прэзідэнт Франк-Вальтар Штайнмайер у сувязі са 100-гадовым юбілеем з моманту заснавання Германскай службы акадэ-мічных абменаў (DAAD) падкрэсліў важнасць незалежнасці навукі і навуковых даследаванняў.

– У той час, калі мы перажываем новае захапленне аўтарытарызмам, калі ў Еўропе зноў разгараецца нацыяналізм і ўзнікаюць новыя пагрозы акадэмічнай волі, незалежнае мыслен-не, якое не ведае меж, служба DAAD і яе праца важныя як ніколі, – сказаў Штайнмайер у відэа-звароце на святкаванні юбілею DAAD у Берліне. 

– Змены праз абмен – вось місія DAAD, – заявіў прэзідэнт Джойбрато Мукерджы (на фота). Сёння праграмы і глабальныя сеткі арганізацыі як ніколі неабходны ва ўмовах нарастаючай геапалітычнай напружанасці, сістэмнай канкурэнцыі і глабальных выклікаў.

На цырымонію былі запрошаны каля 500 гасцей, у тым ліку амбасадар Ізраіля Рон Прасор і амбасадары іншых краін, а таксама прадстаўнікі найбуйнейшых навуковых арганізацый, такіх як Аб’яднанне імя Гельмгольца. 

За сваю 100-гадовую гісторыю служба DAAD падтрымала ў акадэмічнай кар’еры каля трох мільёнаў студэнтаў і навукоўцаў з Германіі, Еўропы і іншых кантынентаў, напрыклад, шляхам выдачы стыпендый, а таксама ў рамках міжнародных праектаў у нямецкіх універсітэтах па ўсім свеце. 

Асноўнае фінансаванне DAAD ажыццяўляецца Федэральным міністэрствам замежных спраў. Іншымі фундатарамі з’яўляюцца Міністэрства навукі, Міністэрства развіцця і ЕС.

Joybrato Mukherjee© dpa.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5919
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2216
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0016
Далучайцеся да нас