Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Міжнародны дзень музеяў

Міжнародны дзень музеяў

23 мая 2025, 22:14 Гісторыя і краязнаўства, Культура 50
Міжнародны дзень музеяў

Міжнародны дзень музеяў (англ.: International Museum Day) – прафесійнае свята работнікаў музеяў свету, якое паводле рашэння ХІІ Генеральнай асамблеі Міжнароднай рады музеяў адзначаецца з 1977 года штогод 18 траўня і прысвечана пэўнай тэме, якая вызначаецца Кансультацыйным камітэтам рады.

У 2013 годзе больш за 100 музеяў Беларусі далучыліся да еўрапейскай акцыі, прысвечанай святкаванню дня музеяў і ночы музеяў. Калектыў кожнага з музеяў падрыхтаваў сваю арыгінальную праграму, якая адпавядала міжнароднаму дэвізу “Музей, памяць і крэатыў – сацыяльныя змены”. У актыўную працу ўключыліся не толькі сталічныя музеі, але і рэгіянальныя.

Сёлета ў Лідскім музеі імпрэзы ішлі на ўсіх пляцоўках.

Удзел прыняў і яго аб’ект – Дом Валянціна Таўлая. Лакацыя мела назву “У гасцях у Таўлая”. На ёй былі прадстаўлены тры прадметы: “Партрэт Валянціна Таўлая” лідскага мастака Уладзіміра Мельнікава (2004 г.); сцізорык, які быў падараны Валянцінам Таўлаем камісару партызанскага атрада імя Катоўскага брыгады імя Дзяржынскага ў 1943-1944 годзе; зборнік вершаў Валянціна Таўлая “Выбранае” за 1947 год (першая кніга вершаў паэта).

Прыхільнікі творчасці беларускага паэта даведаліся пра гісторыю прадстаўленых прадметаў і пра яго жыццёвы шлях у горадзе Ліда. Акунуліся ў маленства. Дзеці маглі прымераць доўгую кашулю навыпуск, у падобнай да якой вучань лідскай усеагульнай школы № 1 імя Тадэвуша Касцюшкі Валя Таўлай напісаў першы свой верш “Верабейкі”. Разам з тым, з дапамогай паперы (тэхніка арыгамі) малодшыя і старэйшыя наведвальнікі змаглі зрабіць вераб’я, скласці з прапанаваных слоў гэты легендарны верш, замацаваць усё сваё дзеянне штампам “Верабей”. І што адметна, завітаў і аўтар самога штампа – дзіцячы паэт Кастусь Якубчык.

Алесь Хітрун.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0026
З Ражством праваслаўных вернікаў!
Грамадства

З Ражством праваслаўных вернікаў!

7 студзеня 2020, 18:2224
Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым
Навіны

Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым

20 верасня 2018, 09:0923
Зміцер Захарэвіч. ЗІМОВАЯ  ГРАФІКА
літаратура

Зміцер Захарэвіч. ЗІМОВАЯ ГРАФІКА

29 студзеня 2026, 22:5021
Далучайцеся да нас