Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Фрыдрых Мерц – новы федэральны канцлер

Навіны Германіі. Фрыдрых Мерц – новы федэральны канцлер

16 мая 2025, 06:47 У свеце 19
Навіны Германіі. Фрыдрых Мерц – новы федэральны канцлер

6 траўня лідар ХДС Фрыдрых Мерц быў абраны канцлерам Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў другім туры галасавання ў Бундэстазе. Падчас таемнага галасавання ён атрымаў 325 галасоў “за”, што на 9 больш, чым неабходная большасць у 316 галасоў. Кааліцыйныя фракцыі ХДС/ХСС і СДПГ разам маюць 328 месцаў у парламенце, у галасаванні прынялі ўдзел 618 з 630 дэпутатаў.

У першым туры галасавання Мерцу нечакана не хапіла шасці галасоў у парламенце, хоць чальцы кіравальнай кааліцыі ХДС/ХСС і СДПГ у Бундэстазе маюць на дванаццаць месцаў больш, чым трэба.

Кабінет Мерца складаецца з дзесяці мужчын і васьмі жанчын. ХДС і СДПГ прызначылі па сем міністраў, ХСС – тры. Віцэ-канцлерам і, такім чынам, другім па ўплыве чалавекам ва ўрадзе пасля канцлера Мерца стаў міністр фінансаў Ларс Клінгбайль (СДПГ).

Пасля выбараў Мерц атрымаў даверчую грамату ад федэральнага прэзідэнта Франка-Вальтара Штайнмайера ў палацы Бельвю, а затым быў прыведзены да прысягі ў Бундэстазе. Пазней адбылося прызначэнне і прывядзенне да прысягі міністраў яго кабінета. Новым міністрам замежных спраў стаў Ёхан Вадэфуль (ХДС).

Берлін (dpa).

На здымку: Фрыдрых Мерц пасля выбараў у Бундэстазе© dpa. 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5919
Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!
Грамадства

Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!

9 лістапада 2018, 09:2818
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0018
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2217
Далучайцеся да нас