Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Стойкасць у веры, мужнасць у выпрабаваннях

Стойкасць у веры, мужнасць у выпрабаваннях

9 мая 2025, 12:31 Выданні 84
Стойкасць у веры, мужнасць у выпрабаваннях

Грэка-каталіцкая парафія Святапакутніка Язафата ў г. Полацку выдала кнігу Леаніда Лаўрэша “ Стойкасць у веры, мужнасць у выпрабаваннях : Жыццё і ўспаміны беларускіх уніятаў у часы ліквідацыі уніі”. У кнізе 326 старонак. Навуковы рэдактар: Святлана Валянцінаўна Марозава, доктар гістарычных навук, прафесар.

Героямі кнігі з’яўляюцца людзі, якія жылі ў  эпоху рэлігійнай канверсіі 1830-х гадоў, калі было радыкальна зменена канфесійнае аблічча Беларусі. Праз аўтарскія нарысы пра лёсы гэтых людзей, іх успаміны і мову афіцыйных дакументаў Леанід Лаўрэш распавядае пра падзеі да, падчас і пасля ліквідацыі царкоўнай Уніі на нашых землях. Але галоўны акцэнт у гэтай кнізе – не на падзеях, а  на людскіх хваляваннях, учынках і  пазіцыі ў  тым “уз’яднаўчым” ліхалецці. Перад намі праходзяць два лагеры. Гэта тыя, хто рабіў кар’еру на ліквідацыі Уніяцкай царквы. І тыя, хто захаваў адданасць веры дзядоў, не здрадзіў сваім прынцыпам, перакананням, урэшце, рэлігійнай клятве. Пра тую эпоху рэлігійнай канверсіі Беларусі і яе галоўных дзеячоў напісана шмат, пачынаючы з  гістарыяграфіі заходнерусізму і яго ідэолага Міхала Каяловіча, і яна нам здаецца добра вядомай. Але кожным са сваіх біяграфічных нарысаў Леанід Лаўрэш расстаўляе новыя акцэнты ў нашых ведах, варушыць так і невырашаныя навукай пытанні, а  то і  адкрывае зусім новыя старонкі гісторыі і  імёны яе герояў, навуцы зусім невядомыя. А  ўсё таму, што ён падыходзіць да гэтай гісторыі не з традыцыйнай пазіцыі расійска-савецкай гістарыяграфіі або апалогіі “ліквідатараў” царкоўнай Уніі. Ён піша гісторыю тых, хто падняўся на абарону сваёй Царквы і такім чынам кінуў выклік імперскай палітыцы яе задушэння…

У першай частцы кнігі, грунтуючыся на архіўнай інфармацыі, працах гісторыкаў і мемуарах, падаюцца біяграфічныя нарысы дзеячаў Грэка-каталіцкай царквы ў часы ліквідацыі яе структур:

Лёсы святароў у часы скасавання уніі . . .

Епіскап Адрыян Галаўня . . .

Віленскі астраном і правінцыял ордэна базыльянаў Цэзары Каменскі . . .

Іераманах Віктар Басяцкі . . .

Прафесар Міхал Баброўскі і ліквідацыя уніі . . .

Святар Антон Сасноўскі . . .

Святар Адам Плаўскі . . .

Апошні беларускі базыльянін XIX ст. Кірыл Летаўт . . .

Пра трываласць беларускай рэлігійнай традыцыі – епіскап Іяакім . . .

 

 У другой частцы прыведзены аўтэнтычныя ўспа-міны грэка-каталіцкіх святароў, якія прынялі пакуты за адданасць сваёй веры.

Успаміны ўніятаў-пакутнікаў . . .

Успаміны пакутнікаў уніі . . .

  1. Лыскава . . .
  2. Святар Бараноўскі . . .

III. Святар Міцэвіч і яго таварышы . . .

  1. Дудаковічы . . .
  2. Поразава . . .

З нататак васьмідзесяцігадовага старога ліцвіна-ўніята .

 

У трэцяй частцы змешчаны дадаткі. Тут падаюцца некаторыя цікавыя дакументы з гісторыі Уніяцкай царквы:

Справы іосіфінізму ў Літве . . .

Проект ликвидации греко-католической церкви Иосифа Семашко . . .

Письмо протоиерея Михаила Кирилловича Бобровского от 21 января 1835 г. из м. Шерешева, к настоятелю Виленского Свято-Троицкого базилианского монастыря, о. Виктору Босяцкому . . .

Дадаткі да главы пра а. Адама Плаўскага . . .

Справа святара Адама Плаўскага . . .

 

Кніга будзе цікавай гісторыкам, а таксама і ўсім чытачам, якія цікавяцца беларускай мінуўшчынай.

Яраслаў Грынкевіч.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!
Грамадства

Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!

9 лістапада 2018, 09:2817
Каля 20 школ па ўсёй краіне ўдзельнічаюць у "інавацыйным" праекце: у часткі навучэнцаў бяруць адбіткі пальцаў
Грамадства

Каля 20 школ па ўсёй краіне ўдзельнічаюць у "інавацыйным" праекце: у часткі навучэнцаў бяруць адбіткі пальцаў

21 снежня 2018, 12:0016
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2216
Далучайцеся да нас