Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Першая жанчына з Германіі пабывала ў космасе

Навіны Германіі. Першая жанчына з Германіі пабывала ў космасе

9 мая 2025, 11:57 У свеце 7
Навіны Германіі. Першая жанчына з Германіі пабывала ў космасе

Рабеа Роге з Берліна (на фота) – першая прадстаўніца Германіі, якая паляцела ў космас. На борце капсулы “Dragon” Роге паднялася ў паветра з касмадрома на мысе Канаверал у амерыканскім штаце Фларыда, гэта можна было назіраць на кадрах прамой трансляцыі. Запуск быў праведзены з дапамогай ракеты Falcon 9 аэракасмічнай кампаніі SpaceX.

У місіі “Fram 2” не ўдзельнічаюць падрыхтаваныя астранаўты. Па словах інжынера электроннай тэхнікі Роге, ні ў аднаго з іх няма ліцэнзіі пілота.

– Гаворка ідзе пра тое, каб зрабіць касмічныя вандраванні больш даступнымі, а не разглядаць іх як штосьці эксклюзіўнае. Толькі так мы зможам планаваць новыя, яшчэ цікавейшыя касмічныя місіі і пашыраць межы, – заявіла 29-гадовая Рабеа Роге.

“Fram 2”, названы ў гонар нарвежскага палярнага даследчага карабля 19-га стагоддзя, праляцеў над палярнымі раёнамі Зямлі па новай арбіце на працягу чатырох дзён. Апроч іншага, з вышыні 425-450 км было вывучана свячэнне верхніх пластоў атмасферы, а таксама зроблены першыя рэнтгенаўскія здымкі чалавека ў космасе.

Па дадзеных Нямецкага цэнтра авіяцыі і касманаўтыкі (DLR), дагэтуль у космасе пабывалі дванаццаць мужчын з Германіі і ніводнай жанчыны.

 

“Fram 2” – пілатаваны касмічны палёт амерыканскага касмічнага карабля Crew Dragon кампаніі SpaceX. Карабель даставіў чатырох членаў экіпажа на палярную арбіту. Запуск планавалася правесці ў канцы 2024 года, але потым ён быў перанесены на вясну 2025 года. Першы ў гісторыі палёт з экіпажам па палярнай арбіце Зямлі. 4 красавіка экіпаж місіі “Fram 2” паспяхова вярнуўся на Зямлю – карабель Crew Dragon з астранаўтамі ўпершыню прывадніўся ў Ціхім акіяне ля берагоў Аўшэнсайда, да гэтага пасадкі з людзьмі кампанія SpaceX ажыццяўляла каля ўзбярэжжа Фларыды.

Місія выйшла на нізкую калязямную арбіту з апа-геем 413 км і перыгеем 202 км з палярным рэтраградным нахілам 90,01°, што дазволіла ёй праляцець над абодвума палюсамі Зямлі. Быў пабіты папярэдні рэкорд па самым высокім нахіле арбіты пілатаванага касмічнага палёту, усталяваны савецкай місіяй “Усход-6” у 1963 годзе.

У навуковыя задачы місіі ўваходзіла назіранне і вывучэнне з’яў, падобных на палярнае ззянне, такіх як Стывы, правядзенне эксперыментаў на чалавечым целе, уключаючы першае рэнтгенаўскае даследаванне чалавека ў космасе. Экіпаж таксама спрабаваў вырошчваць вешанкі, якія сталі першымі ядомымі грыбамі, вырашчанымі ў космасе. Праведзена перадача тэлевізійных малюнкаў з павольнай развёрткай па аматарскім радыё, арыентаваных на адукацыйныя групы, якія спаборнічаюць у мерапрыемстве пад назвай “Fram 2 Ham”.

deutschland.de.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

1 мая 2025, 21:0326
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

16 мая 2025, 07:4024
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3419
Змагар за беларускае слова і культуру пакінуў светлы ўспамін
Грамадства

Змагар за беларускае слова і культуру пакінуў светлы ўспамін

26 студзеня 2021, 21:0218
Далучайцеся да нас