Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Язэп Палубятка. С А Н Е Т Ы

Язэп Палубятка. С А Н Е Т Ы

1 мая 2025, 21:06 літаратура 17
Язэп Палубятка. С А Н Е Т Ы

38

 

Пражыў, не кахаючы, век,

Не зведаў ні горыч, ні слодыч яго.

Пасля не кажы, што ты чалавек,

На зямлі ты – чарвяк усяго.

 

Каханне цвіце, бы вішнёвы сад,

Як ружы бутон распускаецца.

Бывае ж і ў шчырым каханні разлад,

Не ўсё ў жыцці збываецца.

 

Яркія зоры, высокія мроі,

Ясны жыцця далягляд.

Яскравыя ў нашым каханні настроі,

Ды роспач прыйдзе неўпапад.

 

Здабыў каханне – беражы яго

Ад ліха ліхога і дурнога ўсяго.

 

39

 

Растанне з мінулым – пакута і мука.

Стаіш на мяжы. Што было, і што будзе?

Сумненні ў сэрцы агортвае скруха.

І думы, і думы: што знікне, прыбудзе?

 

Адбудзецца тое, чаго не чакаеш.

Шлях светлае мары ўзносіць падонка.

Гаворыць салодка ды сцеле нам мулка,

А словы цурчаць малаком у даёнку.

 

Я задаю ўжо звыкла пытанне:

Чаму вербалоз гнецца пад ветрам?

Мама мяне нарадзіла з кахання,

Ніхто з нас не хоча пражыць пустацветам.

 

Што б ні было з табой ў гэтым свеце –

Наша жыццё – гэта кветак суквецце.

 

40

 

Холадна. Кароткія дні. Восень позняя,

Лісце апала, і гай не шуміць без лісця.

Па жыцці ўсё спазнаеш:

                        смерць, таямніцу апошнюю.

А як не зможаш здзейсніць, дык не бярыся.

 

Позняя восень жыцця. Ты аджыў, чалавеча.

Калісьці рулады кружылі табе галаву,

Цяпер ты старэча, старэча, старэча,

Ды толькі ляпечаш: “Яшчэ я магу!”

 

Калісьці мог ты горы варочаць,

Узахлёб піў з крыніцы ваду.

Ды толькі час насурочыў

Нягегласць тваю і бяду.

 

Не сумуй, што восень жыцця прыйшла,

Прыйдзе і час небыцця.

 

41

 

Усе клятвы ілжывыя, якія б ты не давала.

Хвалі на моры ці штыль,

Паразумення з табой мне заўжды не ставала,

А палкія словы – цвіль.

 

У сэрцы маім несканчона зіма.

Ты цешысся з некім, цвіцеш, як вясна.

Толькі не вечнай будзе яна,

Гэтак жа некалі прыйдзе зіма.

 

Салодкі першага позірку спеў.

Прэлюдыя скончана, бубны гучаць,

А далей – самотны напеў,

Спеваў Арфея ўжо не чуваць.

У каханні павінны ўсе ноты паўстаць,

Фальш не павінна вам замінаць.

 

42

 

Усё стыне пад снегам зімою,

Нават рыба ідзе ў глыбіню.

Шмат было паміж мной і табою,

А буду помніць тваю цеплыню.

 

Палкасць вуснаў пякла, як перац,

Рукі сціскалі твае, як абруч.

Чым жа каханне нашае мераць?

Побач хацелася йсці, не звярнуць.

 

Час з намі гуляе, як з чоўнам маяк.

Расталіся мы недарэчна.

Усё было так і раптам – не так,

Ды было ўсё між намі сардэчна…

 

Як Божы дар было наша спатканне,

Ды зберагчы не сумелі каханне.

 

43

 

Пануры твой погляд, як восенню сад.

Лісце апала, як вейкі твае.

Нейкі яблык знойдзеш сярод прысад.

Цалаваць твае вусны хочуць мае.

 

Наша каханне, бачна, усё ж зацвіце.

Стыне зямля ад марозу ў прызімку.

І хочацца мне на руках цябе панясці

Ды цалаваць, цалаваць без супынку.

 

Палкасць кахання такога нельга стрымаць.

Голуб з галубкаю дзесьці варкуе.

Хіба душою ўсё можна ўспрыняць,

Часу зямнога на гэта бракуе.

 

Як пакахаў – кахай заўжды,

І па жыцці не будзе бяды.

 

44

 

Ведай, каханне ёсць мука,

Яно табе заўжды напамінам,

Нават у светлыя дні прыходзіць скруха,

Не жыві ўсё жыццё ўспамінам.

Белая заўжды мука.

Белай віхуры снег.

Шэрай бывае труха.

На рэчцы губляецца чоўна след.

 

Усяму надыходзіць край.

Лета, восень, зіма, вясна –

Кожную пару года сэрцам спаткай,

Ведай – усё, што ёсць, нездарма.

 

У свеце ёсць і добрае, і злое,

Не вечна на зямлі благое.

 

45

 

Ранак. Патухаюць зоркі.

Ружавее ўсходні небасхіл.

Нам да шчасця засталіся крокі,

Ды ў гары высокай стромкі схіл.

 

А здавалася ўсяго ды трохі –

Радасць у нас заззяе ў вачах.

З былога шчасця засталіся крохі,

Як яго збіраць нам па начах?

 

Зоркі зноў засвецяцца ўвячоры,

Заблішчаць, агнём заміргацяць.

Жывём сёння мы, як у пячоры,

Аб будучыні варта б пагадаць,

 

Каб Радзіму нашу дарагую

Захаваць тут, як зямлю святую.

 

46

 

Адумайся і агляніся навакол,

Жыццё не вечнае, павер і пагадзіся,

І думай, каб багатым быў твой стол,

Ды сябру вернаму за дапамогу пакланіся.

 

Мой сябра, я табе скажу адно:

Не апускайся ты ў жыцці на дно.

Жыццё складаней, як не варажы,

Мы рубікон свайго жыцця прайшлі.

Якім бы Бог не быў, ты не грашы,

Жыцця святло захоўвай у душы.

 

Юпітэр яснай ноччу, нібыта зорка, свеціць.

Кахання чыстага яскравы ўспамін.

Юнак сваёй душой у неба меціць,

А па жыцці ідзе зусім адзін.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

1 мая 2025, 21:0325
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

16 мая 2025, 07:4023
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3420
Змагар за беларускае слова і культуру пакінуў светлы ўспамін
Грамадства

Змагар за беларускае слова і культуру пакінуў светлы ўспамін

26 студзеня 2021, 21:0218
Далучайцеся да нас