Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Прэзентацыя кніг Людмілы Краснадубскай “Заранкавы край” і “Яшчэ адзін дзень”

Прэзентацыя кніг Людмілы Краснадубскай “Заранкавы край” і “Яшчэ адзін дзень”

26 красавіка 2025, 06:45 Выданні 65
Прэзентацыя кніг Людмілы Краснадубскай “Заранкавы край” і “Яшчэ адзін дзень”

Кніга – адно з самых геніяльных дасягненняў чалавецтва. Яна дапамагае пісьменніку праліваць свае пачуцці, захоўваць сваё светаадчуванне, марыць аб будучыні і ўспамінаць мінулае, вывучаць сучаснасць.

16 красавіка ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылася прэзентацыя кніг Людмілы Краснадубскай “Заранкавы край” і “Яшчэ адзін дзень”. Адразу дзве кнігі прадставіла на суд чытачоў лідская паэтка Людміла Краснадубская ў год, калі Ліда стала сталіцай беларускага пісьменства.

Сябры і прыхільнікі таленту Людмілы Мікалаеўны змаглі пагрузіцца ў дзіўны свет паэзіі. Даведаліся з першых вуснаў не толькі пра тое, якой была яе дарога ў свет паэзіі, але і дзе яна чэрпае натхненне і якія яе творчыя планы. Шмат цёплых слоў гучала на адрас паэткі. Гасцям прадставілася магчымасць атрымаць асалоду ад шчырага і выразнага аўтарскага выканання. Некалькі кніг з аўтографамі аўтара папоўнілі фонд Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы.

Людміла Мікалаеўна – чалавек з актыўнай пазіцыяй. Яна заўжды з радасцю бярэ ўдзел у розных мерапрыемствах. Яе талент ацэнены мноствам узнагарод розных паэтычных конкурсаў.

Творчы вечар прайшоў у цёплай і душэўнай атмасферы. Адназначна, такія сустрэчы выхоўваюць пачуццё гонару да роднага краю, прыгажосці малой радзімы і дапамагаюць акунуцца ў яркі і захапляльны свет літаратуры. Вершы Людмілы Мікалаеўны пакінулі ў душы кожнага цёплыя і глыбокія пачуцці.

 Бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу,

сацыякультурнай дзейнасці

і метадычнай работы

Кацярына Станіславаўна Сандакова.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5416
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0315
Далучайцеся да нас