Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
ДРЭВА ЖЫЦЦЯ

ДРЭВА ЖЫЦЦЯ

29 сакавіка 2025, 08:07 Культура 132
ДРЭВА ЖЫЦЦЯ

У аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” пачаў працу КУЛЬТУРНА-ПАТРЫЯТЫЧНЫ ПРАЕКТ “ДРЭВА ЖЫЦЦЯ”, прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Сімвал “Дрэва жыцця” – магутны вобраз, які нагадвае пра тое, што мір, свабода і росквіт – гэта дар, які мы атрымалі дзякуючы мужнасці і працы нашых продкаў, і наш абавязак – захаваць і памножыць гэтую спадчыну.

Мэтай праекта з’яўляецца ўмацаванне гістарычнай памяці і сувязі пакаленняў, адраджэнне і папулярызацыя традыцыйных рамёстваў.

Урокі творчасці, майстар-класы па традыцыйных рамёствах, акцыя “Пасадзі дрэва ў імя міру на беларускай зямлі” пройдуць у навучальных установах г. Ліды і на базе Лідскага аддзела рамёстваў.

Фінальнай кропкай праекта стане выстаўка работ ДПМ ў тэхніцы выцінанкі, саломапляцення, вышыўкі, керамікі і інш., якія адлюстроўваюць значнасць 80-годдзя Вялікай Перамогі (з 01.05 па 28.06.2025 г. у выставачнай зале аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры).

ТК “Культура Лідчыны”.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0018
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0017
Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса
Грамадства

Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса

9 ліпеня 2024, 19:3215
Далучайцеся да нас