Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
“Луч” выпусціў гадзіннік у гонар Караткевіча. Іх будзе ўсяго 95 штук

“Луч” выпусціў гадзіннік у гонар Караткевіча. Іх будзе ўсяго 95 штук

7 сакавіка 2025, 18:37 Мова 72
“Луч” выпусціў гадзіннік у гонар Караткевіча. Іх будзе ўсяго 95 штук

Гадзіннікавы завод “Луч” да Міжнароднага дня роднай мовы выпусціў новую лімітаваную калекцыю “Мова”. Сёлета яна прысвечана Уладзіміру Караткевічу.

Як паведамілі на заводзе, у продаж паступіла 95 гадзіннікаў – па колькасці гадоў з дня нараджэння пісьменніка. Кошт – 1495 рублёў. Продаж стартаваў.

Новая мадэль створана на механізме “Луч-2209” – самым тонкім, які выпускаў Менскі гадзіннікавы завод. На цыферблаце змешчана цытата Уладзіміра Караткевіча: “Мова, прыгожае пісьменства, паэзія, музыка – сродак сувязі між думамі людзей, вышэйшы сродак”.

Напярэдадні лімітаваную калекцыю прэзентавалі ў Музеі гадзіннікавай справы.

Выстава, прысвечаная Уладзіміру Караткевічу, будзе даступная з 21 лютага па 21 сакавіка. Адрас музея: вул. Натуралістаў, 3.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!
Грамадства

Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!

9 лістапада 2018, 09:2817
Каля 20 школ па ўсёй краіне ўдзельнічаюць у "інавацыйным" праекце: у часткі навучэнцаў бяруць адбіткі пальцаў
Грамадства

Каля 20 школ па ўсёй краіне ўдзельнічаюць у "інавацыйным" праекце: у часткі навучэнцаў бяруць адбіткі пальцаў

21 снежня 2018, 12:0016
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2216
Далучайцеся да нас