Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Такія знаёмыя назвы і словы, такая цудоўная родная мова

Такія знаёмыя назвы і словы, такая цудоўная родная мова

27 лютага 2025, 09:11 Мова 50
Такія знаёмыя назвы і словы, такая цудоўная родная мова

21 лютага ў філіяле “Інтэграваная бібліятэка аг. Бердаўка” адбылася вечарына “Старонкi з моўнай скар-бонкi”. На пачатку бібліятэкар расказала пра гісторыю ўзнікнення свята мовы. Падчас вечарыны прагучала шмат вершаў пра беларускую мову, дзецi пазнаёміліся з кнігамі беларускіх пісьменнікаў, якiя былi прадстаўлены на кніжнай выставе “Шчырая, лагодная, мова наша родная…”. У завяршэнні мерапрыемства прагучалі заключныя і важныя словы, што беларуская мова заслу-гоўвае таго, каб яе любілі, ганарыліся ёю і размаўлялі.

Філіял “Інтэграваная бібліятэка аг. Гуды” арганізаваў дыктоўку па беларускай мове да гэтага святочнага дня. Тэкстам для напісання быў абраны ўрывак з твора А. Асіпенкі “Першае заданне”.

Як добра мы ведаем нашу мову паказаў інтэлектуальны турнір “Мова – крыніца ўсёй прыгажосці”, які правялі ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 4”. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 6 класаў ГУА “Сярэдняя школа № 11 г. Ліды”. Турнір складаўся з некалькіх заданняў. Вучні чыталі вершы пра мову, дапаўнялі незакончаныя прыказкі, выконвалі заданне “Эрудыты-мовазнаўцы”. Самым цікавым было заданне “Перакладчыкі”, дзе было прапанавана перакласці тэкст з рускай на беларускую мову. Некаторыя словы перакладалі ўсе разам, выказваючы свае меркаванні. Вучням было цікава адгадваць беларускія загадкі, разважаць аб тым, што такое Радзіма, узгадваць ветлівыя словы на роднай мове, слухаць вершы беларускіх пісьменнікаў.

Адзначылі Дзень роднай мовы і ў Крупаўскай бібліятэцы.

Да Міжнароднага дня роднай мовы ў філіяле Лідская гарадская бібліятэка № 6 імя В. Таўлая”  была праведзена дыктоўка “Мова – вялікі народны скарб”.  На свята роднай мовы  завіталі людзі розных прафесій і ўзросту, шмат было людзей, якія скончылі школу сорак і больш гадоў таму.  Для прысутных у гэтым годзе была прапанавана дыктоўка – урывак з кнігі А. Клышкі “Францыск Скарына, альбо як да нас прыйшла кніга”. Усе  вельмі добра яе напісалі. Удзельнікі мерапрыемства чыталі вершы на роднай мове.

Пакуль беларускае слова будзе гучаць ад матчынай калыскі з вуснаў тых, хто ідзе ўслед за намі, наша мова будзе  жыць. “Размаўляць па беларуску – гэта сучасна, стыльна і модна” – у філіяле “Інтэграваная бібліятэка аг. Тарнова” прайшла літаратурная хваля да дня беларускай мовы з вучнямі старэйшых класаў мясцо-вай школы. Падчас мерапрыемства была праведзена літаратурная віктарына.

22 лютага 18-ю Агульнанацыянальную дыктоўку пісалі ў Мінойтаўскай бібліятэцы. Мінойты слаўныя тым, што гэта быў другі населены пункт Лідчыны, дзе пачалі пісаць Агульнанацыянальныя дыктоўкі. Сёлета тут пісалі  тэкст Бярозкінай Н. Ю. “Гісторыя кнігадрукавання Беларусі (XVI-пачатак ХХ ст.)”. Традыцйна ўжо дыктоўку чытала Марыя Арцёмаўна Бойка. У мастацкай частцы гучалі вершы Станіслава Судніка, байка ад тэатра “Бераг”, загадкі ад Марыі Міхайлаўны Халявінскай.

Гэта толькі частка цікавых, пазнавальных мерапры-емстваў ушанавання самай мілагучнай мовы – беларускай. Свая мова – найлепшая ў свеце! Любіце, шануйце, размаўляйце!

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3417
У Лідзе грэка-католікі адзначылі парафіяльнае свята
Грамадства

У Лідзе грэка-католікі адзначылі парафіяльнае свята

25 верасня 2018, 00:2515
«Мы маем права маліцца на сваёй мове за свой народ і дзяржаву»
Мова

«Мы маем права маліцца на сваёй мове за свой народ і дзяржаву»

12 лістапада 2019, 14:2515
Нацыянальны адборачны тур „Еўрабачанне-2019”: 113 выканаўцаў з 15 краін
Грамадства

Нацыянальны адборачны тур „Еўрабачанне-2019”: 113 выканаўцаў з 15 краін

2 лютага 2019, 10:1014
Далучайцеся да нас