Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
“ЛідЛіт” у Доме Таўлая

“ЛідЛіт” у Доме Таўлая

27 лютага 2025, 05:41 літаратура 20
“ЛідЛіт” у Доме Таўлая

Цыкл мерапрыемстваў “ЛідЛіт” на базе экспазіцыі “Час прывёў на Парнас”, якая працуе ў Доме Валянціна Таўлая, працягваецца. 19 лютага, споўнілася б 70 гадоў лідскай пісьменніцы Ірыне Бараздзіной. На экскурсію, якая перайшла на ўспамін пра Ірыну Сямёнаўну пад назвай “У зале жыцця”, завіталі вучні 5 класа СШ №11 горада Ліда на чале з класным кіраўніком Анашкевіч Наталляй Мікалаеўнай. Менавіта ў гэтай навучальнай установе адукацыі працавала Ірына Бараздзіна.

У Доме Валянціна Таўлая сабраны фонд пра яе. А яшчэ, падчас сустрэчы папоўніла яго фотаздымкамі Наталля Мікалаеўна. Куратар экспазіцыі Алесь Хітрун і настаўніца Наталля Анашкевіч падзяліліся ўспамінамі пра зямлячку, пра кнігі, якія былі выдадзеныя пры жыцці “Из соли, сахара и перца” (2015 г.), “Живу по чувствам” (2018 г.), а таксама “Пусть будет…” (2020 г.), якая выйшла ў свет ужо пасля смерці паэтэсы і выдадзеная была Наталляй Анашкевіч. Былі зачытаны яе вершы, разгледжаны фонд (рукапісы, фотаздымкі і інш.).

Вучні пазнаёміліся з экспазіцыяй, дзе таксама змешчана інфармацыя пра тых, якіх няма ўжо таксама на гэтым свеце, але якія памяць пра сябе пакінулі для нашчадкаў – у кнігах, часопісах, зборніках…

Адназначна, вучні з цікавасцю даведаліся і пра тых, чыя творчасць вядома не толькі ў горадзе і раёне, але і за межамі краіны. З гэтымі прадстаўнікамі – удзельнікамі экспазіцыі яшчэ сустрэнуцца вучні іншых школ, а магчыма і СШ № 11.

Алесь Хітрун.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Памёр драматург Аляксей Дудараў
Культура

Памёр драматург Аляксей Дудараў

15 сакавіка 2023, 18:2618
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0017
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4516
Арцыбіскуп Станеўскі прызначыў новага пробашча ў Менску
Грамадства

Арцыбіскуп Станеўскі прызначыў новага пробашча ў Менску

31 ліпеня 2024, 06:1916
Далучайцеся да нас