Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Купалаўская дыктоўка аб’яднала ўсіх, хто захапляецца мілагучнасцю беларускай мовы

Купалаўская дыктоўка аб’яднала ўсіх, хто захапляецца мілагучнасцю беларускай мовы

27 лютага 2025, 06:28 Мова 11
Купалаўская дыктоўка аб’яднала ўсіх, хто захапляецца мілагучнасцю беларускай мовы

21 лютага ў Беларусі адзначаўся Дзень роднай мовы. Традыцыйная Купалаўская дыктоўка аб’яднала ў адзінай думцы, дакрануцца да мілагучнага роднага слова ўсіх, хто неабыякава ставіцца да мовы нашых продкаў. У Гародні напісалі агульную дыктоўку.

 Напрыканцы лютага ва ўстановах адукацыі, калектывах на прадпрыемствах і, нават, у крамах вакол магчыма пачуць беларускую мову. Больш таго, гэтае свята прынята адзначаць па-асабліваму, каб кожны ахвотны меў магчымасць далучыцца да агульнай рэспубліканскай дыктоўкі. Ва ўніверсітэце імя Янкі Купалы гэтую ініцыятыву падтрымліваюць ужо сёмы год, і ахвочых паўдзельнічаць у такой дыктоўцы вялікая колькасць. Мерапрыемства стала важнай часткай праграмы святкавання 85-годдзя з Дня заснавання ўніверсітэта.

Асаблівасцю гэтага года стала тое, што сёлета ў галоўным корпусе ўніверсітэта тэкст чытала рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы, доктар гістарычных навук Ірына Кітурка.

Гэты нечаканы і прыемны сюрпрыз стаў асаблівым момантам для ўсіх удзельнікаў, падкрэсліўшы важнасць беларускай мовы і адукацыі ў жыцці універсітэцкай супольнасці.

“Купалаўская дыктоўка” – гэта не толькі праверка ведаў, але і магчымасць папулярызаваць беларускую мову, умацоўваючы культурную і моўную ідэнтычнасць.

Гэтая ініцыятыва стала яшчэ адным крокам у падтрымку беларускай культуры і мовы ў сценах універсітэта.

Кожны год тэкст дыктоўкі розны, тэматычны. На гэты раз – вершаваны твор Міколы Чарняўскага “За ўсё ўдзячны ім”,  лірычныя радкі якога прысвечаны 80-годдзю Вялікай Перамогі.  

– Бяруць удзел у гэтым мерапрыемстве, у гэтай акцыі ўсе нашы студэнты, якія праходзяць навучанне ў першую змену, прыходзяць і тыя, хто вучацца і ў другую змену, ва ўсіх карпусах нашага ўніверсітэта, у каледжах, яны падлучаюцца анлайн. Да нас далучыліся 12 дыпмісій з 12 розных краін, нашых дыпмісій пасольстваў Беларусі ў розных краінах, за што мы ім вельмі ўдзячныя. І акрамя гэтага нашы сябры, нашы калегі з Масквы з іншых універсітэтаў нашых партнёраў,  – адзначыла Ірына Кітурка.

Павел Вайцяховіч, студэнт універсітэта:

– Я з’яўляюся студэнтам Беларускай філагогіі другога курса, таму беларуская мова з’яўляецца неад’ем-най часткай майго жыцця. Няма беларуса, які не ведае беларускай мовы, гэта немагчыма. Беларус павінен ведаць беларускую мову, ён хоча, ён размаўляе, ён жыве гэтай мовай. Я, як прадстаўнік моладзі, канешне, працягваю гэтую тэндэнцыю, каб захаваць беларускую мову і каб яна не страчвалася.

Да напісання дыктоўкі акрамя 12 беларускіх дып-ламатычных прадстаўніцтваў далучыліся таксама 10 універсітэтаў краін бліжняга і дальняга замежжа.

В. Чабярака.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0018
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4518
Памёр Чэслаў Сенюх
Культура

Памёр Чэслаў Сенюх

21 кастрычніка 2021, 08:4718
Змагар за беларускае слова і культуру пакінуў светлы ўспамін
Грамадства

Змагар за беларускае слова і культуру пакінуў светлы ўспамін

26 студзеня 2021, 21:0215
Далучайцеся да нас