Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Дарыце кнігі з любоўю!

Дарыце кнігі з любоўю!

21 лютага 2025, 16:12 літаратура 45
Дарыце кнігі з любоўю!

Міжнародны Дзень дарэння кніг адзначаецца 14 лютага – гэта адно з самых маладых свят у календары. Яно адзначаецца з 2012 года. Гэтае свята аб’ядноўвае ўсіх, хто не толькі сам любіць чытаць кнігі, але і дорыць магчымасць чытання іншым людзям. Галоўная ідэя Міжнароднага дня кнігадарэння – паказаць, што папяровая кніга застаецца актуальным падарункам і не губляе сваёй каштоўнасці нават у стагоддзе тэхналогій. Таму ў бібліятэках у гэты дзень праходзяць акцыі па дарэнні кніг, а таксама ўшаноўваюць чытачоў, якія дзеляцца сваімі любімымі творамі, перадаючы іх у фонды бібліятэк.

Імпрэза Дня кнігадарэння становіцца добрай традыцыяй і на Лідчыне. Дзень, калі людзі дораць кнігі, не толькі незвычайны, але і важны. Ён акцэнтуе ўвагу грамадства на каштоўнасці кніг і чытанні, а таксама  з’яўляецца выдатнай  нагодай падарыць кнігу не толькі сябру, але і бібліятэцы.

“Дарыце кнігі з любоўю!” – такі быў дэвіз сённяшняга дня ў многіх філіялах ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы”, у тым ліку і ў Лідскай гарадской дзіцячай бібліятэцы.

Больш за дзясятака новых мастацкіх кніг былі падораны ўдзячнымі чытачамі філіялу “Бярозаўская гарадская бібліятэка”, ужо вельмі хутка яны зоймуць свае месцы на паліцах і будуць цешыць чытачоў доўгія гады. Тэматыка падораных кніг разнастайная: “жаночыя” раманы, дэтэктывы, мастацкая літаратура, хацелася б адзначыць сталую чытачку бібліятэкі В.А. Барушэўскую, якая падарыла бібліятэцы 8 кніг.

Гэтую акцыю падтрымаў і філіял “Лідская гарадская бібліятэка № 3”.

У філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 4” прайшла творчая майстэрская “Добрая кніга – ад добрага сэрца” сумесна з аддзяленнем сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ДУ “ЛРТСОН”, прысвечаная Міжнароднаму дню кнігадарэння. Прысутныя пазнаёміліся з гісторыяй гэтага свята і з дапамогай бібліятэкараў сваімі рукамі вырабілі кніжныя закладкі. З захапленнем заняліся таксама рамонтам падраных кніг. Для ўдзельнікаў сустрэчы былі арганізаваны гульні і віктарыны, дзякуючы якім дзеці папоўнілі свае веды пра кнігі і пісьменнікаў. Аддзяленне сацыяльнай рэабілітацыі падарыла бібліятэцы 30 экз. самых разнастайных і патрэбных кніг.

У сваю чаргу супрацоўнік Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы з кніжнымі падарункамі ў рамках акцыі “Дорыце кнігі з любоўю” наведала вучняў пачат-ковых класаў ДУА “Сярэдняя школа № 4 г. Ліды”, дзе многія з дзяцей ужо з’яўляюцца чытачамі гарадскіх філіялаў. Асноўнай мэтай было натхніць юных чытачоў дарыць добрыя кнігі і таксама нагадаць ім пра тое, што кніга не губляе сваёй каштоўнасці і застаецца актуальным падарункам. Чытанне новай, цікавай ілюстраванай кнігі – сапраўднае шчасце для любога дзіцяці.

Выказваем глыбокую падзяку ўсім чытачам, якія прынялі ўдзел у акцыі “Дарыце кнігі з любоўю!” Ад шчырае душы гаворым вам самае шчырае сардэчнае “Дзякуй!”.

Бібліятэкар АБМ, СКД і МР

Лідскай раённай бібліятэкі імя Я. Купалы                    

Е.С.  Сандакова.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у Паглыбленым тэматычным курсе па правах чалавека
Грамадства

Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у Паглыбленым тэматычным курсе па правах чалавека

14 жніўня 2019, 14:3314
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2014
Мова Нанова: Танцы ў маёвым садзе
Мова

Мова Нанова: Танцы ў маёвым садзе

11 чэрвеня 2019, 22:0213
Далучайцеся да нас