Адметная літара беларускай мовы
Адной з характэрных прыкмет кожнага народа, нацыі з’яўляецца мова. У мове адлюстроўваецца светаўспрыманне народа. Нацыянальная мова беларусаў – беларуская.
Беларуская мова мае доўгую гісторыю развіцця. Беларускія словы можна сустрэць у пісьмовых крыніцах XIII – пачатку XIV стагоддзя.
У Вялікім Княстве Літоўскім (ВКЛ) старабеларуская мова была афіцыйнай мовай справаводства. З сярэдзіны XVII і да пачатку XIX стагоддзя ў сілу розных геапалітычных чыннікаў беларуская мова развівалася пераважна ў вусна-гутарковай форме, а не ў літаратурна-пісьмовай, што адбілася на развіцці беларускага правапісу.
Сучасны перыяд развіцця беларускай мовы звязаны з імёнамі класікаў беларускай літаратуры: Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Цёткі (Алаізы Пашкевіч) і іншых празаікаў і паэтаў, а таксама з развіццём цікавасці да нармавання гутарковай мовы сярод навукоўцаў-філолагаў.
Літара “ў” – дваццаць другая літара ў беларускім алфавіце. Падобнай літары няма ні ў адным алфавіце моў свету, у тым ліку і ў блізкіх нам рускай і ўкраінскай мовах.
У пісьмовай мове “ў” упершыню выкарыстаў этнограф Пётр Бяссонаў. Літара з’явілася ў 1870 годзе на старонках яго кнігі “Беларускія песні”.
“Ў” надае мове непаўторную меладычнасць, характэрную менавіта беларускаму вымаўленню. Гук [у] прамаўляецца з трохі выцягнутымі ў трубачку вуснамі.
Унікальная літара беларускага алфавіта пішацца ў большасці выпадкаў пасля галосных і мае толькі малы варыянт напісання. Выключэннем з’яўляюцца вершаваныя творы, дзе для захавання рытму “ў” можа замяняцца на “Ў”.
Замежныя навукоўцы лічаць беларускую мову адной з самых прыемных для ўспрымання на слых сярод моў свету пасля італьянскай.
Сёння “ў” з’яўляецца адным з прадметаў нацыянальнага гонару. У гонар гэтай літары ўсталяваны помнік у Полацку. У гарадах Беларусі можна сустрэць крамы, рэстараны і рознага роду ўстановы, у якіх “Ў” з’яўляецца назвай”.
261 слова.
Сімвалы суверэннай Беларусі.

