Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Да 75-годдзя з дня нараджэння Віктара Бачарова

Да 75-годдзя з дня нараджэння Віктара Бачарова

14 лютага 2025, 07:13 літаратура 55
Да 75-годдзя з дня нараджэння Віктара Бачарова

8 лютага споўнілася 75 гадоў з дня нараджэння лідскаму паэту Віктару Бачарову (8.02.1950, Краснаярск, Расія – 3.10.2004, Менск). З гэтай нагоды ў Доме Валянціна Таўлая Лідскага гістарычна-мастацкага музея на экспазіцыі “Час прывёў на Парнас” была арганізавана выстава аднаго дня “У зале жыцця”, прысвечаная юбіляру.

Яе наведалі ўдзельнікі музейна-асветніцкага праекта “Гістарычная гасцёўня “Память за собою позови”, а таксама лідскія майстры мастацкага слова Таццяна Сямёнава, Канстанцін Якубчык, Наталля Анашкевіч і іншыя. Для іх былі прадстаўлены прыжыццёвыя кнігі паэта “Разговор” (1996), “Пора брать” (1998), “Калi адзвiнеў званок” (1998), “Дембель неизбежен” (1999), “Стихи из прошлого века” (Туапсэ, 2001) і тыя, якія пабачылі свет пасля: “Золотая тёлка или по следам золотого телёнка” (2006), “Птица из Персидского залива” (Ліда, 2010). Разам з тым, яны пазнаёміліся з фондам – рукапісамі, фотаздымкамі і іншымі дакументамі юбіляра. Пад час мерапрыемства некаторыя з прысутных падзяліліся цёплымі ўспамінамі пра Віктара Мітрафанавіча.

Памяць пра В. Бачарова засталася не толькі ў кнігах, але і ў душах і сэрцах неабыякавых да яго творчасці людзей.

Алесь Хітрун.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4615
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0314
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1114
Далучайцеся да нас