Выйшла новая калекцыя гадзіннікаў “Слуцкія паясы” ад брэнду “Луч”, – паведамілі на ягонай афіцыйнай інстаграм-старонцы.
У калекцыі прадстаўлена 5 мадэляў. Кожная мадэль выходзіць са скуранымі папружкамі, якія ўпрыгожаныя арыгінальнымі ўзорамі. Да іх прыкладаюцца і зменныя шаўковыя шалікі, выкананыя ў падобным стылі.
Для зручнасці мадэль аздобленая здымнай шпількай для замены папружкі на шалік, што дазваляе змяняць іх у залежнасці ад настрою ці выпадку.
SS