Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Скульптары наведалі Дом Таўлая

Скульптары наведалі Дом Таўлая

25 студзеня 2025, 07:48 Культура 85
Скульптары наведалі Дом Таўлая

Дом Валянціна Таўлая наведалі вядомыя скульптары Беларусі Іван Якімавіч Міско і Сяргей Анатольевіч Логвін. Шаноўныя майстры манументальнага мастацтва пазнаёміліся з мемарыяльным пакоем беларускага паэта.

Іван Міско – народны мастак Беларусі. Яго дзядзя – беларускі паэт Якуб Міско, які сябраваў і працаваў з Валянцінам Таўлаем у рэдакцыі газеты “Уперад” у перадваенны час. Іван Якімавіч з’яўляецца аўтарам шматлікіх манументаў у Беларусі, прысвечаных вядомым пісьменнікам, дзеячам культуры, мастацтва і г. д.

Сяргей Логвін – таксама стваральнік значных манументальных аб’ектаў, якія ўстанаўліваюцца ў гарадах Беларусі.

Шаноўныя госці будуць прымаць удзел у адкрытым конкурсе эскізных праектаў помніка “Валянцін Таўлай”, які будзе ўстаноўлены ў Лідзе і ўрачыста адкрыты ў Дзень беларускага пісьменства.

ТК “Культура Лідчыны”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

2 жніўня 2026, 09:3992
Памёр Пётра Садоўскі
Грамадства

Памёр Пётра Садоўскі

2 жніўня 2026, 09:0888
Юбілей Ніны Баршчэўскай
У свеце

Юбілей Ніны Баршчэўскай

2 жніўня 2026, 08:4486
Юбілей нашай Цёткі
літаратура

Юбілей нашай Цёткі

2 жніўня 2026, 09:5685
Далучайцеся да нас