Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Экскурсія “Аб чым раскажуць кніжныя паліцы”

Экскурсія “Аб чым раскажуць кніжныя паліцы”

25 студзеня 2025, 08:16 літаратура 42
Экскурсія “Аб чым раскажуць кніжныя паліцы”

Філіял “Лідская гарадская бібліятэка №1” гасцінна сустрэў дзяцей на экскурсію “Аб чым раскажуць кніжныя паліцы”. Падчас правядзення мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з гісторыяй бібліятэкі, даведаліся пра магчымасці бібліятэкі, наведалі яе аддзелы (абанемент, чытальную залу), пазнаёміліся з кніжнымі выставамі, успомнілі аб правілах паводзін у бібліятэцы і правілах карыстання кнігамі. На абанеменце школьнікі ўбачылі як на полках размеркаваны кніжны фонд бібліятэкі, пазнаёміліся з дзіцячымі кнігамі.

Хлопчыкам асабліва спадабаліся дзіцячыя дэтэк-тывы і прыгоды, дзяўчынак захапілі казкі. У чытальнай зале дзеці даведаліся аб даведачна-бібліяграфічным апараце бібліятэкі і для чаго ён патрэбны. Мелі магчымасць пазнаёміцца з энцыклапедычным фондам. Здзейсніўшы экскурсію па бібліятэцы, дзеці пажадалі не толькі запісацца ў бібліятэку і быць харошымі чытачамі, але і часцей наведваць царства кніжных сяброў.

Наш кар.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5416
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен
Грамадства

„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен

17 ліпеня 2019, 22:3414
Далучайцеся да нас