Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Лідская літаратурная супольнасць на пярэднім краі барацьбы за беларускую мову

Лідская літаратурная супольнасць на пярэднім краі барацьбы за беларускую мову

15 студзеня 2025, 20:26 Выданні 48
Лідская літаратурная супольнасць на пярэднім краі барацьбы за беларускую мову

Лідская літаратура мае амаль 300-гадовую гісторыю ад паэта-лацініста Міхала Карыцкага (1714, м. Дзітрыкі, Лідскага павета – 1781, г. Менск) да Марыі Завалы, вучаніцы 7-га класа адной з лідскіх школ, чые вершы друкуюцца ў зборніку “Ад лідскіх муроў” № 11 (2025 г.).


На працягу амаль 70-гадовай дзейнасці літаб’яднання “Суквецце” пры “Лідскай газеце” і 27-гадовай дзейнасці літаратурнай супольнасці, згуртаванай вакол альманаха “Ад лідскіх муроў”, на лідскім літаратурным небасхіле было зафіксавана каля 600 прозвішчаў лідскіх літаратараў. На сёння мы маем каля 200 біяграфій. Даўно наспела неабходнасць у выданні Лідскага літаратурнага слоўніка і Лідскага літаратурнага даведніка. На 2025 год Лідзе прызначыны Дзень беларускага пісьменства – вялікае рэспубліканскае свята. Выданне слоўніка добра кладзецца ў канву мерапрыемстваў да Дня пісьменства. Слоўнік можна было выдаць цалкам легальна і вялікім накладам. Пры гэтым на Дні пісьменства Слоўнік разышоўся б па ўсёй Беларусі.
Аргкамітэт Дня пісьменства не праявіў цікавасці да ініцыятывы лідскіх літаратараў. Таму выданне слоўніка вырашана ажыццявіць сіламі ПУП “Пружмень” і літаратурнай супольнасцю Лідскага раёна.
Сфармаваны асноўны калектыў аўтараў: Станіслаў Суднік – дырэктар ПУП “Пружмень”, галоўны рэдактар зборніка “Ад лідскіх муроў”, Леанід Лаўрэш – пісьменнік краязнавец, аўтар 17 кніг, Алесь Хітрун – кіраўнік літаратурнага аддзела Лідскага музея, Галіна Курбыка – бібліёграф раённай бібліятэкі. Да калектыва лідскіх аўтараў далучыўся Сяргей Чыгрын са Слоніма.
Усяго аўтараў слоўнікавых артыкулаў каля 40.
Слоўнік складаецца з дзвюх частак:
“Біяграфічна-імянны слоўнік”;
“Імянны слоўнік”.
Для “Біяграфічна-імяннога слоўніка” падрыхтавана каля 200 біяграфічных слоўнікавых артыкулаў, большаць з партрэтамі.
У “Імянным слоўніку” яшчэ каля 200 імёнаў, пра якіх мінімум звестак.
Яшчэ 200 імёнаў лічым пакуль што страчанымі. Будзе праца наступным даследчыкам, якія захочуць выдаць 2-е выданне.
Разам з тым узнікла разуменне пра неабходнасць выдання “Лідскага літаратурнага энцыклапедычнага даведніка”. Рыхтуючы слоўнікавыя артыкулы аўтары звярнулі ўвагу на тое, што ў творчым даробку многіх пісьменнікаў зафіксаваны дзясяткі кніг, дзясяткі, а то і сотні публікацый у перыядычных выданнях. Усё гэта паывінна быць сабрана пад адну вокладку і аформлена па ўсіх правілах афармлення навуковай літаратуры. Але і гэтая паца – заданне на будучыню.
“Лідскі літаратурны слоўнік” ужо даў разуменне, якой павінна быць “Лідская хрэстаматыя”.
Перад укладаннем слоўніка адбылося некалькі паседжанняў літаратурнага аб’яднання “Суквецце”, апошняе – 15 студзеня 2025 года.


Мы маем безумоўнае ажыўленне літаратурнага жыцця на Лідчыне. І гэтае ажыўленне мы маем выключна ў беларускай мове. І хай недзе там гучаць стогны і плач, што ўсё прапала, тут – на Лідчыне – ідзе паўнавартасны беларускамоўны літаратурны працэс. І выданне слоўніка – важнае звяно ў гэтым працэсе.
А што далей, хто будзе чытаць слоўнік? Слоўнік выдаецца для Лідчыны і трохі для астатняй Беларусі. Ён будзе ва ўсіх бібліятэках і школах Лідчыны, стане настольнай кнігай настаўнікаў і выкладчыкаў беларускай літаратуры. 
Станіслаў Суднік.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4521
Перамога ў сэрца кожнага жыве
Культура

Перамога ў сэрца кожнага жыве

7 чэрвеня 2025, 04:5017
velcom YOUTH для старшакласнікаў
Грамадства

velcom YOUTH для старшакласнікаў

24 кастрычніка 2018, 00:0116
Самая праўдзівая мова – народная
Мова

Самая праўдзівая мова – народная

19 чэрвеня 2025, 22:5716
Далучайцеся да нас