У выдавецтве Ridero выйшла папяровая версія кнігі Леаніда Лаўрэша “Лябёдка Іваноўскіх”.
Гэта аповесць пра маёнтак Лябёдка Іваноўскіх, месца, дзе ў адной сям’і выраслі і сфармаваліся выдатныя дзеячы трох суседніх народаў: беларускага, польскага і летувіскага. Беларуса Вацлава Іваноўскага, які быў цэнтральнай фігурай у справе адраджэння нашай радзімы, выгадавала Лідская зямля і яго родная Лябёдка.
Аповесць грунтуецца на мемуарах Тадаса Іванаўскаса і яго сына Ежы Іваноўскага, Ганны Карнецкай з Іваноўскіх (дачкі Вацлава Іваноўскага) і Казіміра Іваноўскага (сына малодшага брата Ста-ніслава Іваноўскага).
Кніга выдадзена абмежаваным накладам. Яна паступіць ва ўсе асноўныя бібліятэкі Беларусі ў адпаведнасці з афіцыйным лістом рассылкі. У Лідзе кнігу можна будзе знайсці ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы, у Лідскім гістарычна-мастацкім музеі, у Доме Таўлая. Па-за лістом рассылкі кніга будзе адпраўлена ў Шчучынскую раённую бібліятэку.
Электронная версія кнігі ўжо ёсць у Інтэрнэце.
Яраслаў Грынкевіч.