Слонімскі драматычны тэатр прадставіў у вялікай зале Палаца культуры г. Ліды спектакль “Снежная каралева”. Спектакль пра тое, што кожны чалавек, павінен прайсці шлях Герды, каб пасталеўшы несці адказнасць не толькі за сваё жыццё і лёс, але навучыцца кахаць, спагадаць і дапамагаць. Галоўная гераіня казкі Герда адпраўляецца ў вандроўку па сусветах, якія ствараюць два чараўнікі, добры і злы. Чароўная зімовая гісторыя са шчаслівым канцом і безумоўным трыумфам кахання прыйшлася па душы маленькім гледачам.
ТК “Культура Лідчыны”.