Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Беларусі з’явіўся Народны паэт

У Беларусі з’явіўся Народны паэт

19 снежня 2024, 09:11 літаратура 94
У Беларусі з’явіўся Народны паэт

Сваім указам Аляксандр Лукашэнка прысвоіў ганаровае званне “Народны паэт Беларусі” 86-гадоваму Уладзіміру Карызну, які найбольш вядомы як аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі.

Уладзімір Карызна нарадзіўся 25 траўня 1938 года ў вёсцы Закружка Менскага раёна.

У 1961 годзе скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля заканчэння выкладаў беларускую і рускую мовы і літаратуру ў школе, пасля працаваў рэдактарам, загадчыкам аддзела беларускай музыкі Рэспубліканскага радыё.

З 1980 па 1981 год быў рэдактарам аддзела навукі і мастацтва літаратурнага часопіса “Полымя”, затым старшым рэдактарам, загадчыкам рэдакцыі літаратуры для дашкольнікаў выдавецтва “Юнацтва” (1981-2001), з 2002 года – намеснікам галоўнага рэдактара часопіса “Крыніца”.

У 2002 годзе ягоны тэкст, які быў творчай перапрацоўкай тэксту гімна БССР аўтарства Міхася Клімковіча, быў абраны для дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, перамогшы ў выніку праведзенага конкурсу.

У 2022 годзе Народным пісьменнікам Беларусі стаў Мікалай Чаргінец, а цяпер вось Народным паэтам стаў Уладзімір Карызна.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

3 верасня 2026, 06:0925
Шыльда памяці расстралянага ксендза
Грамадства

Шыльда памяці расстралянага ксендза

3 верасня 2026, 08:0623
Паказ мод Miami Swim Week 2019 Art Hearts Art Yaers Fashion TV
Культура

Паказ мод Miami Swim Week 2019 Art Hearts Art Yaers Fashion TV

14 жніўня 2019, 15:2915
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ
Культура

КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ

26 мая 2026, 22:4815
Далучайцеся да нас