Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі 100-годдзе вольнай дабрачыннасці

Навіны Германіі 100-годдзе вольнай дабрачыннасці

19 снежня 2024, 08:48 У свеце 64
Навіны Германіі 100-годдзе вольнай дабрачыннасці

Арганізацыя Bundesarbeitsgemeinschaft der Freien Wohlfahrtspflege (BAGFW) адзначае 100-годдзе свайго існавання. Яна з’яўляецца важным стаўпом сацыяльнай працы ў Германіі

Федэральнае аб’яднанне вольных дабрачынных звязаў Bundesarbeitsgemeinschaft der Freien Wohlfahrtspflege (BAGFW) сёння адзначае свой 100-гадовы юбілей. З гэтай нагоды адбудзецца ўрачыстая цырымонія з удзелам федэральнага прэзідэнта ФРГ Франка-Вальтара Штайнмайера і міністра па справах сям’і Лізы Паўс. З моманту свайго заснавання BAGFW аб’ядноўвае інтарэсы шасці буйных парасонавых арганізацый, якія займаюцца вольнай дабрачыннасцю ў Германіі. Гэта дабрачынныя звязы Arbeiterwohlfahrt, Deutscher Caritasverband, Paritаtischer Gesamtverband, Deutsches Rotes Kreuz, Diakonie Deutschland і Zentralwohlfahrts-stelle der Juden in Deutschland. 

Прыкладна ў 120 000 незалежных дабрачынных установах працуюць каля двух мільёнаў штатных супрацоўнікаў і парадку трох мільёнаў чалавек, якія працуюць на добраахвотных пачатках. Вольная дабрачыннасць накіравана на аказанне дапамогі бяздольным і тым людзям, якія патрабуюць дапамогі,  і ахоплівае практычна ўсе сацыяльныя сферы: гэта і дапамога непаўнагадовым, інвалідам і бадзягам, і догляд за пажылымі людзьмі, і кансультацыі людзей, якія патрапілі ў цяжкае становішча. У рамках цеснага су-працоўніцтва з палітыкамі і іншымі грамадскімі актывістамі BAGFW таксама ўдзельнічае ў сацыяльных дэбатах і ўносіць свой уклад у заканадаўчы працэс.

Берлін (d.de), © dpa.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3416
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
Свой край вывучай. ВЯРТАННЕ  З  НЯБЫТУ
Культура

Свой край вывучай. ВЯРТАННЕ З НЯБЫТУ

28 кастрычніка 2019, 18:5315
Далучайцеся да нас